галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Размагнічванне “Магніту”
14:59 1.02.2012
Размагнічванне “Магніту”
31 студзеня 2012 г. адбылося пасяджэнне архітэктурна-горадабудаўнічага савета пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, на якім адным з пытанняў для разгляду і было ўсебаковае абмеркаванне праекта прыбудовы да гандлёвага цэнтра “Магніт”. Далей>>


 
«Беларускае пяціборства» адзначыла сваіх пераможцаў
 
Паважаныя бацькі!
 
У 3-й гімназіі плануюць стварыць беларускі клас
 

2008 год. ТБМ у Магілёве. Фота
18:06 18.01.2009
Кароткі фотаагляд дзейнасці Магілёўскага ТБМ у 2008-ым.
Далей >>
Заява Рады ГА ТБМ “Аб вяртанні дзяржаўнай беларускай мовы на экраны БТ”
15:56 18.01.2009
У апошнія гады беларуская мова выцеснена з усіх тэлеканалаў Беларускай дзяржтэлекампаніі. Атрымліваецца, што ў незалежнай дзяржаве – Рэспубліцы Беларусь – няма дзяржаўнага ўласнабеларускага тэлебачання, мова карэннага насельніцтва ў тэлеэфіры практычна адсутнічае. Такую сітуацыю нельга разглядаць іначай як дыскрымінацыю беларусаў па мове, што з’яўляецца грубым парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Далей >>
GARADzKIJA плануюць выступіць у Магілёве
22:54 15.01.2009
GARADzKIJA бліжэйшым часам плануюць даць канцэрт у Магілёве, паведамляе тэлеканал Белсат. Рок-гурт распачаў тур па Беларусі.
Далей >>
Новая паездка 18 студзеня: Смілавічы – Мінск
21:41 12.01.2009
Дарагія сябры! Магілёўская гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адкрывае сезон вандровак-2009 аднадзённай паездкай па маршруце Магілёў – Смілавічы – Мінск – Магілёў, якая адбудзецца ў нядзелю, 18 студзеня. У праграме падарожжа запланаваны агляд палаца Манюшкаў 19 ст. ў Смілавічах, а таксама наведванне Нацыянальнага мастацкага музея і Тэатра беларускай драматургіі ў Мінску. Акрамя таго, у сталіцы адбудзецца сустрэча з сынам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам. Далучайцеся!
Далей >>
Інтэлектуальнае кіно ў Магілёве: “Рэзананс” без рэзанансу
21:12 12.01.2009
Іншае кіно ёсьць, і ў значнай колькасьці – але задумвацца пра гэта неяк лянота, праўда? Але ня ўсім. У Магілёве на сёньняшні дзень дзейнічае кінаклюб “Рэзананс”. Ён прапануе кінадэлікатэсы, альтэрнатыўныя мас-культурнаму фаст-фуду, і прытым на некамэрцыйнай аснове. Выжывае гэты праект толькі дзякуючы сваёй кіраўніцы Ірыне Генадзьеўне Ідалевіч якая ладзіць сэансы, знаходзіць фільмы, апаратуру, памяшканьні і публіку. Яна і распавяла нам пра гераічнае мінулае і драматычную сучаснасьць кінаклюбу.
Далей >>
“Дыскарня Нашай Нівы” загучала “Музыкай саранчы”
18:47 6.01.2009
Выйшаў чацьверты альбом сэрыі аўдыёкніг “Дыскарня Нашай Нівы”. Ім стаў дыск Вальжыны Морт “Музыка саранчы”. Аўдыёкнігу паэткі склалі вершы, якія прагучалі летась на хвалях нашага радыё ў перадачы “Начная чытанка”. Музычнае аздабленьне яе зрабіў аўтар ідэі паэтычнай дыскарні Дзьмітры Дзьмітрыеў, а выдала “Беларуская музычная альтэрнатыва”.
Далей >>
7 студзеня магілёўцаў сагрэюць «Цвет Алоэ» і «Хуткi смоуж»
17:40 6.01.2009
7 студзеня «Мабільныя ТэлеСістэмы» арганізуюць у Магілёве святочны канцэрт з удзелам груп «Цвет Алоэ» і «Хуткi смоуж», з вясёлымі конкурсамі і каляднымі забавамі. Канцэрт пройдзе на плошчы каля Палаца культуры вобласці (былога ПКіТ «Магілёўхімвалакно»), пачатак у 12.30.
Далей >>
Дыскі Жыбулевых вершаў пачынаюць прадавацца
21:36 5.01.2009
Расьпілаваныя дошкі пачынаюць зрастацца” — так называецца аўдыёкніга Віктара Жыбуля, якая толькі што зьявілася ў сэрыі “Дыскарня Нашай Нівы”.
Далей >>
У кавярні з Анкай Упалай (фота)
18:42 5.01.2009
4 студзеня ў кавярні “Ідылія” адбылася сутрэча таленавітай магілёўскай літаратаркі Анкі Упалы з сябрамі Магілёўскага ТБМ. Анка Упала прачытала некалькі апавяданняў (сёлета яны павінны выйсці асобнай кніжкай), падзялілася сваімі поглядамі на сучасны літаратурны працэс і распавяла пра ўласную літаратурную творчасць.
Далей >>
Навагодняя альтэрнатыва ў “Лізе” (фота, відэа)
23:45 3.01.2009
“Альтэрнатыўны Новы год” адбыўся сёньня ў клюбе “Ліга”. На “альтэрнатыўную” сцэну выйшлі шэсьць магілёўскіх гуртоў: Donatello, Portfolio, Vodar Susviet, Greenche, Stёkla і Mauzer.
Далей >>
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы