У нядзелю, 18 студзеня, на сядзібе ТБМ імя Францішка Скарыны адбылася сустрэча з сынам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам. На працягу вечарыны, якая працягвалася амаль тры гадзіны, спадар Міхась распавядаў прысутным пра сябе, пра бацьку, чытаў урыўкі з твораў Якуба Коласа, выказваў свае погляды на сучаснае жыццё Беларусі… Дарэчы, госцем сустрэчы была і Марыя Міхалаўна, дачка Міхася Канстанцінавіча.