галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Размагнічванне “Магніту”
14:59 1.02.2012
Размагнічванне “Магніту”
31 студзеня 2012 г. адбылося пасяджэнне архітэктурна-горадабудаўнічага савета пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, на якім адным з пытанняў для разгляду і было ўсебаковае абмеркаванне праекта прыбудовы да гандлёвага цэнтра “Магніт”. Далей>>


 
«Беларускае пяціборства» адзначыла сваіх пераможцаў
 
Паважаныя бацькі!
 
У 3-й гімназіі плануюць стварыць беларускі клас
 

Савет пры Адміністрацыі прэзідэнта: па-беларуску гаварыў толькі Трусаў
14:46 7.02.2009
"Дастаткова канструктыўным" назваў першае пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта, якое прайшло 6 лютага ў Мінску, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.
Далей >>
“Трышчан ды Іжота” – каханне тэрмінам на 10 гадоў
19:49 6.02.2009
У кожнага тэатра ёсць свае “культавыя” спектаклі, якія на працягу доўгіх гадоў застаюцца цікавымі для шырокага кола гледачоў. Прыемна адзначыць, што ёсць такія пастаноўкі і ў Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
Далей >>
Беларускае пяціборства: лепшая мова — у вясковых вучняў
17:28 6.02.2009
У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Аркадзя Куляшова сёньня ўганаравалі пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва “Беларускае пяціборства-VIII”. Яго правялі 5 студзеня актывісты гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы на чале з рэпэтытарам матэматыкі Міхасём Булавацкім.
Далей >>
Перамога Магілёўскай суполкі ТБМ!
16:51 6.02.2009
Магілёўская гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны заняла трэцяе месца ў конкурсе гарвыканкаму на найлепшую арганізацыю спартова-культурнага мерапрыемства.
Далей >>
Не прапусці заняткі ў Гуртку беларускай мовы
22:19 2.02.2009
У сераду, 4 лютага, ладзяцца чарговыя заняткі ў гуртку беларускай мовы. Кожны жадаючы мае магчымасць палепшыць уласныя веды па беларускай мове.
Далей >>
Два гады сайту mahilou.org. Аўдыторыя расьце
01:19 1.02.2009
Сёньня спаўняецца два гады з дня заснаваньня сайту Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Сайт зьявіўся ў інтэрнэце 1 лютага 2007 году.
Далей >>
Юбілей "Барысфену" (фота)
23:55 31.01.2009
У апошні дзень студзеня ў Гарадскім цэнтры культуры Магілёва адбылося святкаванне 10-х угодкаў існавання рыцарскага клуба “Барысфен”.
Далей >>
Магілёўскі форум выбухнуў новай тэмай пра беларускую мову
21:40 30.01.2009
Сёньня на “Магілёўскім форуме” створаная чарговая тэма пра лёс беларускай мовы. На момант публікацыі гэтай навіны наведнікі форуму ўжо пакінулі 70 паведамленьняў. Нагодай для эмацыйнага абмеркаваньня стала інфармацыя пра пашырэньне выкарыстаньня беларускай мовы ў эфіры беларускага тэлебачаньня.
Далей >>
Алега Трусава запросяць у эфір Першага канала
23:34 29.01.2009
Днямi адбылася сустрэча старшынi Таварыства беларускай мовы iмя Францыска Скарыны Алега Трусава i старшынi Белтэлерадыёкампанii Аляксандра Зiмоўскага. Пасля яе СМI гучна затрубiлi — айчыннае тэлебачанне значна больш "беларусiзуецца". Значыць, прыхiльнiкi роднай мовы нарэшце дамаглiся свайго! У старшынi БТРК на гэты конт крыху iншае меркаванне — так, сустрэча адбылася па iнiцыятыве ТБМ, i па 5 з 7 прапанаваных пунктаў па пашырэннi ўжытку беларускай мовы было дасягнутае пагадненне.
Далей >>
У чацьвер адбудзецца агульны сход клюбу "Чароўны ўспамін"
21:22 27.01.2009
У чацьвер, 29 студзеня а 18-ай гадзіне, у Магілёве адбудзецца агульны сход клюбу "Чароўны ўспамін".
Далей >>
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы