Сёньня чалавек, які нарадзіўся й выгадаваўся ў Менску, і чалавек, выгадаваны ў Маскве, гавораць практычна тою самаю моваю. Калі 20-30 гадоў таму, паводле назіраньняў Зьміцера Саўкі, большасьць беларусаў яшчэ гаварыла на трасянцы, то бок беларускі элемэнт хоць у такім выглядзе прысутнічаў, дык цяпер, дзякуючы тэлевізіі, у першую чаргу, адбываецца татальная русыфікацыя.