31 студзеня 2012 г. адбылося пасяджэнне архітэктурна-горадабудаўнічага савета пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, на якім адным з пытанняў для разгляду і было ўсебаковае абмеркаванне праекта прыбудовы да гандлёвага цэнтра “Магніт”. Далей>>
Кампанія “Будзьма!” запрашае на вялікую культурна-гістарычную імпрэзу з удзелам гісторыкаў Антона Астаповіча і Змітра Яцкевіча, а таксама вядомага музыкі, заснавальніка гурту P.L.A.N. Андрэя Плясанава. Сустрэча будзе ладзіцца 22 сакавіка ў грамадскім цэнтры “Кола сяброў” (завулак Чкалава, 16). Пачатак а 16.00.
13 сакавіка ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Аркадзя Куляшова суполка Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі гістарычнага факультэту зладзіла акцыю “Гавары са мной па-беларуску”. Сваю акцыю актывісты дзяржаўнай моладзевай арганізацыі прымеркавалі да Дня Канстытуцыі.
У чацьвер, 19 сакавіка, у магілёўскім клюбе “Куба” адбудзецца канцэрт з удзелам Аляксандра Памідорава, гуртоў “Пьяные гости” (Менск), “3D - Дурачество Для Друзей” (Нікалаеў, Украіна), “Nevma” (Магілёў). Пачатак а 17.30.
Тыя, хто прыслухаюцца за закліку арганізатараў мерапрыемства і пачнуць размаўляць па-беларуску, атрымаюць значок «Я размаўляю па-беларуску!» або ланцужок з беларускім арнаментам, якія будуць сведчыць аб тым, што да яго ўладара можна звярнуцца на беларускай мове і атрымаць адукаваны адказ на ёй жа.
13 сакавіка (пятніца) запрашаем прыняць удзел у дэбатах на тэму: “БССР - гэта беларуская дзяржава ці савецкая акупацыя?” Падзяліцеся сваімі меркаваннямі, задайце хвалюючыя пытанні і аддайце свой голас. Пачатак у 18.00.
З пачаткам вясны вас віншуе магілёўская суполка ТБМ імя Скарыны! У сераду 11 сакавіка ў 18-30 запрашае на заняткi гурток беларускай мовы. Сустрэча будзе прысвечана вясне і жанчынам.
11 сакавіка 2009 г. адбудзецца паездка ў Мінск у Тэатр беларускай драматургіі на спектакль “Дзённік паэта” (С. Кавалёў, пастаноўка Віталя Баркоўскага).
5 сакавіка ў Магілёўскім гарвыканкаме ўзнагародзілі пераможцаў гарадскога конкурса на лепшую арганізацыю спартова-культурнага мерапрыемства. Нагадаем, што першае месца прысудзілі ААТ “Бабуліна крынка”, другое – ААТ “Магатэкс”, трэцяе ж месца заняла гарадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.
Шаноўныя спадарыні зямлі нашай роднай, дарагія беларусачкі! Таварыства беларускай мовы з вялікай радасцю віншуе Вас з надыходам вясны, з традыцыйным Днём шанавання жанчыны – 8 Сакавіка. Беларусачкі – найпрыгажэйшыя ў свеце. У гэты святочны дзень нам асабліва прыемна адзначыць: Вы пяшчотныя, клапатлівыя, адданыя сваёй Бацькаўшчыне.