Калі ў 1990 годзе, пасля падзення Берлінскага мура, але яшчэ да аб’яднання Германіі Штэфан Копелькам падарожнічаў па Ўсходняй Германіі, ён хацеў фатаграфічна зафіксаваць той стан, які, як ён падазраваў, хутка ўжо не будзе існаваць. Праз дзесяць-дванаццаць гадоў фатограф знайшоў тыя самыя месцы і зрабіў паўторныя здымкі дакладна з таго ж пункту.