галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Размагнічванне “Магніту”
14:59 1.02.2012
Размагнічванне “Магніту”
31 студзеня 2012 г. адбылося пасяджэнне архітэктурна-горадабудаўнічага савета пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, на якім адным з пытанняў для разгляду і было ўсебаковае абмеркаванне праекта прыбудовы да гандлёвага цэнтра “Магніт”. Далей>>


 
«Беларускае пяціборства» адзначыла сваіх пераможцаў
 
Паважаныя бацькі!
 
У 3-й гімназіі плануюць стварыць беларускі клас
 

Яндэкс стаў беларускамоўным
19:54 14.04.2010
Карыстальнікі папулярнага расійскага пашуковіка "Яндэкс" цяпер могуць бачыць яго галоўную старонку па-беларуску. Трапіць на яе можна праз адрас www.yandex.by
Далей >>
СМУТКУЕМ РАЗАМ З ПОЛЬШЧАЙ
18:57 14.04.2010
Магілёўская гарадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” глубока смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні Амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Мінску і ўсяму польскаму народу ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам, што забрала дзесяткі жыццяў лепшых польскіх грамадзян, сярод якіх знаходзіліся і Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качынскі разам з жонкай Марыяй.
Далей >>
Этнафэст Radavodar 17 красавіка пройдзе ў зьмененым фармаце
22:34 10.04.2010
На канцэрце, які адбудзецца ў клюбе “На Дуброўцы”, выступяць гурты Горынь і Landers. Этна-трыа Троіца ў фэсьце ўдзельнічаць ня будзе. Прычына – невялікая колькасьць папярэдне прададзеных білетаў.
Далей >>
Hvarna: як расейцы беларускія народныя песьні сьпяваюць
20:38 8.04.2010
Працавалі сабе ў Пецярбурзе гурт «Оберег», а ў Магілёве — OSIMIRA. Лідэр другога Андрусь Палаўчэня здрадзіў у імя каханьня родным абшарам, зьехаў у горад першых, але выправіўся не адзін, а прыхапіў з сабой трохі спадчыны, якая ад прадзедаў спакон вякоў. Няма ўпэўненасьці, ці ладзілі прадзеды першых і другіх між сабой, але засьпяваць па-беларуску «абярэгаўцы» згадзіліся. Рэцэнзія на дэбютны альбом праекту Hvarna.
Далей >>
Запрашаем на гуканне вясны 11 красавіка
20:34 8.04.2010
У нядзелю, 11 красавіка, Магілёўскае ТБМ у маляўнічай мясцовасці недалёка ад Магілёва ладзіць свята гукання вясны. Вас чакаюць: спевы, карагод, спальванне марэны, гульні, пачастункі. Запрашаем усіх прыхільнікаў беларушчыны!
Далей >>
Магілёўскае ТБМ віншуе Алега Дзьячкова
18:59 7.04.2010
Дарагі Алег! Шчыра віншуем з Днём народзінаў! Няхай Цябе заўсёды акружае велікадушнасць родных і блізкіх людзей!
Далей >>
Кнігу пра магілёўскае яўрэйства прэзентуюць у чацвер
20:41 6.04.2010
У чацвер, 8 красавіка, у Палацы культуры вобласці адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Ліціна і Іды Шандаровіч “Гісторыя магілёўскага яўрэйства”. Выданне ахоплівае перыяд сталінскіх рэпрэсій 1930-гг. і час нямецкай акупацыі 1941-44гг.
Далей >>
“Чым даражэйшыя будуць нафта і газ, тым больш нашы міністры будуць гаварыць па-беларуску”
20:18 5.04.2010
У першы дзень веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў старшыня Памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі зрабіў свой даклад па-беларуску. Як заявіў Рачкоўскі, у Памежным камітэце імкнуцца падпісваць дакумэнты на беларускай мове. Ці можна сказаць, што ў дзяржаўных структурах мяняецца стаўленьне да беларускай мовы?
Далей >>
А.Зімоўскі: "Усе нашы дамоўленасці з ТБМ выконваюцца"
08:17 5.04.2010
Адзін з цэнтральных тэлеканалаў у перспектыве можа стаць цалкам беларускамоўным. Такое меркаванне выказаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, падводзячы вынікі дзейнасці кампаніі за 2009 год.
Далей >>
7 красавіка: сустрэча з Інай Герасімавай
12:20 3.04.2010
У сераду, 7 красавіка, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса адбудзецца сустрэча з мінскім гісторыкам Інай Герасімавай. Тэма вечарыны - "Гісторыя яўрэяў на Беларусі. Халакост". Пачатак імпрэзы а 18-й. Запрашаем усіх прыхільнікаў беларушчыны!
Далей >>
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы