Сёньня ў Магілёве, у мясцовым тэхналягічным парку, бацькі будучых беларускамоўных першаклясьнікаў, грамадзкія актывісты, настаўнікі, якія ў сваёй практыцы карыстаюцца беларускай моваю, дамаўляліся, як будуць дзейнічаць на сустрэчы з чыноўнікамі гарадзкога аддзелу адукацыі. На ёй будуць абмяркоўвацца пэрспэктывы адкрыцьця ў абласным цэнтры беларускамоўнай клясы.