11 лістапада ў музеі гісторыі Магілёва (Ратуша) адбудзецца прэзентацыя ўнікальных экспанатаў (а 16-й гадзіне). “Па-першае, мы прадставім вялікі і надзвычай прыгожы макет старажытнага Магілёва, памеры якога ўражваюць — два метры сорак сантыметраў на метр восемдзесят”, — распавядае дырэктар музея Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў.