Фотарэпартаж 222.by У нядзелю, 19 лютага, клуб "Натхненне" і ТБМ імя Францішка Скарыны зладзілі ў Палацы культуры вобласці ўрачыстая імпрэзу, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Госці вечарыны не толькі напісалі ўжо традыцыйную дыктоўку, але і прынялі ўдзел у "Беларускім пяціборстве", а таксама пачулі цікавыя беларускія вершы, песні і гумар! Далей>>
У суботу 24 сакавіка ў Магілёве адбудзецца сьвяточная вечарына ў гонар 89-ых угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Пачатак а 14-ай гадзіне.
У пятніцу адбылася сустрэча галоўнага рэжысёра Магілёўскага драматычнага тэатру Уладзімера Пятровіча зь сябрамі Таварыства беларускай мовы. Удзельнікі імпрэзы абмеркавалі сучасны стан тэатральнага мастацтва.
Апошнім часам заўважаецца зьяўленьне ўсё большай колькасьці рэклямы па-беларуску як візуальнай, так і тэлевізыйнай. Усё новыя вытворцы пачынаюць рэклямаваць сябе й свае тавары на беларускай мове.
Старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў 21 лютага — у Міжнародны дзень роднай мовы — заклікаў грамадзянаў Беларусі прыкласьці намаганьні, каб 2007 год афіцыйна стаў Годам беларускай мовы.
Магілёўская гарадская суполка ТБМ напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы даслала лісты падзякі тым дзяржаўным арганізацыям, якія выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваёй працы.
У Магілёве 7-га лютага пахавалі старшыню суполкі Таварыства беларускай мовы вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно” Лявона Драздова. Вашай увазе фотарэпартаж з хаўтураў, а таксама архіўныя здымкі.
Магілёў мае новы, гэтым разам беларускамоўны, сайт — набраўшы ў браўзэры адрас www.mahilou.org, трапім на старонку мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Ф. Скарыны.
6 лютага ў Магілёве на 58-м годзе жыцьця памёр старшыня суполкі Таварыства беларускай мовы вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно” Лявон Драздоў. Учора яго пахавалі на Лаўсанаўскіх могілках.
6-га лютага заўчасна пайшоў з жыцця старшыня суполкі ТБМ Вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно” спадар Лявон Драздоў. Пахаванне адбудзецца 7-га лютага а 14.00, развітаньне – з 10.00 да 14.00, пр-т Шмідта, спартовы комплекс “Днепр”.