У нядзелю, 15 красавіка, Таварыства беларускай мовы ладзіць вандроўку па маршруце Ворша-Смаляны. У Воршы ўдзельнікі вандроўкі наведаюць Музей Уладзімера Караткевіча, Музей этнаграфіі, Куцеінскі манастыр, у Смалянах (Аршанскі раён) – дзеючую праваслаўную царкву 18 ст., касьцёл дамініканцаў 18 ст., рэшткі замка Сангушкаў (17 ст.), магілу пісьменьніка, паэта Тамаша Зана.