галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Размагнічванне “Магніту”
14:59 1.02.2012
Размагнічванне “Магніту”
31 студзеня 2012 г. адбылося пасяджэнне архітэктурна-горадабудаўнічага савета пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, на якім адным з пытанняў для разгляду і было ўсебаковае абмеркаванне праекта прыбудовы да гандлёвага цэнтра “Магніт”. Далей>>


 
«Беларускае пяціборства» адзначыла сваіх пераможцаў
 
Паважаныя бацькі!
 
У 3-й гімназіі плануюць стварыць беларускі клас
 

Гурток беларускай мовы запрашае 1 лютага!
17:48 31.01.2012
На чарговым гуртку беларускай мовы мы ўсе разам паляцім у космас. І даведаемся больш пра тое, як правільна па-беларуску называюцца зоры і сузор’і, знакі задыяку і яшчэ шмат чаго цікавага. Шчыра запрашаем!
Далей >>
Магілёўскае ТБМ - школе
17:46 31.01.2012
На працягу 2011-2012 навучальнага года актывісты Магілёўскага ТБМ праводзяць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы і культуры, для вучняў гарадскіх школ і гімназій. У студзені мы наведалі СШ№1, дзе ёсць адзіны ў горадзе беларускамоўны клас.
Далей >>
Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца
18:03 29.01.2012
У аўторак, 31 студзеня 2012 г., Магілёўскае ТБМ ладзіць вечарыну, прымеркаваную да 120-годдзя вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, мовазнаўца, перакладчыка і публіцыста Браніслава Тарашкевіча. Госці імпрэзы – мовазнаўца і грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка, мастацтвазнаўца і літаратар Сяргей Харэўскі. Пачатак а 18.30. Шчыра запрашаем!
Далей >>
435 год магілёўскаму Магдэбургскаму праву
06:51 27.01.2012
28 студзеня - 435 год магілёўскаму Магдэбургскаму праву.
Магілёўская гарадская аргнаізацыя ТБМ шчыра віншуе ўсіх магілёўцаў з гэтай знакавай датай нашай славутай гісторыі!
Далей >>
Кінаклуб пры Магілёўскім ТБМ запрашае 26 студзеня
16:40 25.01.2012
У чацвер, 26 студзеня 2012 г., у Палацы культуры вобласці адбудзецца чарговая сустрэча аматараў беларускамоўнага кіно. Пачатак а 18.30. Шчыра запрашаем!
Далей >>
Гурток беларускай мовы запрашае 25 студзеня
16:32 25.01.2012
Тэма чарговых заняткаў гуртка - архітэктура нашага роднага Магілёва. Пачатак традыцыйна а 19-й. Шчыра запрашаем!
Далей >>
Узнагароджванне пераможцаў «Беларускага пяцiборства-ХI»
18:08 23.01.2012
У аўторак, 24 студзеня, адбудзецца цырымонiя ўзнагароджвання пераможцаў «Беларускага пяцiборства-ХI».
Цырымонiя адбудзецца ў кабiнеце дэкана педагагiчнага факультэта (корпус № 4 унiверсiтэта на пл. Арджанiкiдзэ). Пачатак а 16-й гадзiне.
Далей >>
Ішла Каляда калядуючы!
15:29 17.01.2012
Некалькі год таму сябры Магілеўскай філіі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ) «адкрылі» вёску Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Унікальныя цяхцінскія бабулі дагэтуль праводзяць калядны абрад на Шчадрэц, у якім сёлета актыўна ўдзельнічалі і сябры Магілёўскага ТБМ.
Далей >>
"Беларускае пяціборства-ХІ" адбылося ў Магілёве
22:08 15.01.2012
Інтэлектуальнае змаганне сярод вучняў старэйшых класаў "Беларускае пяціборства" прайшло 11 студзеня ў Магілёве. Удзел у ім прынялі 30 чалавек з розных гарадоў і вёсак Магілёўшчыны. "Беларускае пяціборства" - у сваім родзе ўнікальнае мерапрыемства, паколькі нічога падобнага нідзе ў Беларусі больш не праводзіцца.
Далей >>
Вандроўка “У госці да класіка”
15:18 12.01.2012
У нядзелю, 22 студзеня, сезон падарожжаў-2012 Магілёўскага ТБМ распачнецца вандроўкай па мясцінах класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна Марцінкевіча. Падарожжа ладзіцца супольна з кампаніяй "Будзьма беларусамі!" Шчыра запрашаем усіх аматараў беларушчыны!
Далей >>
вярнуцца << [1] 2 3 ... 129 130 131 >> наступная старонка
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы