28 студзеня - 435 год магілёўскаму Магдэбургскаму праву. Магілёўская гарадская аргнаізацыя ТБМ шчыра віншуе ўсіх магілёўцаў з гэтай знакавай датай нашай славутай гісторыі!
Магдэбургскае права – неад’емная частка нашай еўрапейскай гісторыі. Гарадское самакіраванне надавала моцны імпульс развіццю культуры, гандлю і рамёстваў, гарады пачыналі хутка багацець. Атрымаўшы Магдэбургскае права, Магілёў здолеў стаць самым заможным горадам Вялікага Княства Літоўскага пасля сталіцы Вільні.
Магдэбургскае права ўзнікла ў нямецкім горадзе Магдэбургу ў ХІІІ ст. і з’яўлялася зводам правоў і прывілеяў. Юрыдычныя нормы, замацаваныя ў Магдэбургскім праве, спрыялі развіццю эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасці гараджан. З беларускіх гарадоў «нямецкае права» першым атрымала Бярэсце (1390). На тры гады раней Уладзіслаў Ягелончык надаў прывілей сталіцы Вялікага Княства Вільні.