Гэтым разам Вас чакае знаёмства з рамантычнай каляднай камедыяй "Сапраўднае каханне".  Рамантычная калядная камэдыя, 129 хвілінаў. Фармат AVI, video-CD. Арыгінальная назва: Love Actually. Мова: БЕЛАРУСКАЯ. (p) "Беларускі Гальфстрым".
Новы брытанскі прэм'ер Дэйвід закохваецца ў сваю чароўную сакратарку Наталі. Яго старэйшая сястра Карэн у гэты час усё больш пераконваецца, што яе муж Гары вядзе раман убаку. Пісьменьнік Джэмі, аднойчы вярнуўшыся дадому, застае сваю каханую зь іншым мужчынам. Спрабуючы схавацца ад праблемаў і злых думак, ён едзе ў Францыю і знаходзіць сваё сапраўднае каханьне ў возеры... Стары рокер напрыканцы жыцьця ўсьведамляе, што ніколі нікога не любіў, апроч свайго тоўстага мэнэджэра. Гэтыя і яшчэ паўтузіна гісторыяў пра пэрсанажаў усіх узростаў і сацыяльных пластоў, каторыя закохваюцца і расстаюцца, фліртуюць і сумняюцца, але з аднолькавай напорыстасьцю імкнуцца да аднаго – знайсці сваё сапраўднае каханьне... Кантактныя тэлефоны:Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61) 16:40 25.01.2012 |