галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Гурток беларускай мовы запрашае 25 студзеня
Як вядома, планіровачная структура горада ў асноўным сфарміравалася на працягу XVI - пачатку XVII стст. Паводле тыпалогіі Г. Макеева, Магілёў адносіцца да гарадоў т. зв. сектарна-мысавога падтыпу. Гэта значыць, што дзядзінец быў размешчаны пры зліцці двух рознавялікіх рэк (Дняпра і Дубравенкі), пад яго сценамі з напольнага боку знаходзілася гандлёвая плошча, пасад рос першапачаткова ў бок "мацерыка", а потым гандлёвыя плошчы з'яўляліся і ў зарэчных пасадах. Планіроўка гандлёвай плошчы ўсё больш набывае рэгулярны характар, побач з ёй узводзяцца галоўныя культавыя збудаванні. Замак з'яўляўся цэнтрам планіровачнай структуры Магілёва, да яго сыходзіліся гарадскія вуліцы, што прывяло да ўзнікнення радыяльна-кальцавой сістэмы планіроўкі.

Гурток беларускай мовы запрашае 25 студзеня

На архітэктурна-планіровачнае аблічча Магілёва значны ўплыў аказаў рэльеф гарадской тэрыторыі: два глыбокія яры - Дубравенскі і Дзебры - перасякалі горад з поўдня на поўнач, разбіваючы яго на часткі. Цэнтральная частка горада размяшчалася на высокім плато паміж імі і ўключала ў сябе замак, гандлёвую плошчу і Стары горад (Нагорскі пасад), які быў абведзевы Кругавым валам. Да апошняга прылягалі пасады: з поўначы - Шклоўскі, з паўночнага захаду - Віленскі, з захаду - Задубравенскі, з усходу - Пакроўскі. За Дняпром размяшчаўся Задняпроўскі пасад. Усе пасады (акрамя Задняпроўскага і Пакроўскага) былі акружаны Палявым валам.

Гурток беларускай мовы запрашае 25 студзеня
Нагадаем, што мінулыя заняткі гуртка беларускай мовы былі прысвечнаы знакамітаму беларускаму паэту Генадзю Бураўкіну, сустрэча з якім адбылася падчас першай сёлета вандроўкі Магілёўскага ТБМ.

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)
Таццяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 22-80-46)

16:32 25.01.2012
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы