У ауторак, 24 студзеня, адбудзецца цырымонiя ўзнагароджвання пераможцаў «Беларускага пяцiборства-ХI».  Гэтае iнтэлектуальнае спаборнiцтва для школьнiцкай моладзi Магiлёўшчыны з 2001 года ладзiць абласная арганiзацыя Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы ўнiверсiтэта iмя Аркадзя Куляшова. Цырымонiя адбудзецца ў кабiнеце дэкана педагагiчнага факультэта (корпус № 4 унiверсiтэта на пл.Арджанiкiдзэ). Пачатак а 16-й гадзiне. Даведкi па тэл. +375 295 460 009 (МТС) цi +375 444 779 222 (Velcom) 18:08 23.01.2012 |