галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Вандроўка “У госці да класіка”
У праграме падарожжа, якое адбудзецца па маршруце Магілёў-Менск-Тупальшчына-Малая Люцінка-Магілёў, запланаваны:
• экскурсія ў менскі планетарый;

• сустрэча са знакамітым беларускім паэтам Генадзем Бураўкіным;
Вандроўка “У госці да класіка”

• наведванне Тупальшчыны і Малой Люцынкі - мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча - класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча.
Вандроўка “У госці да класіка”

• наведванне аграсядзібы "Марцінова гусь", дзе ўдзельнікаў падарожжа чакае абед з традыцыйных беларускіх страў.
У маршруце магчымыя змены.

Вандроўка “У госці да класіка”

Даведка:
Сядзіба "Марцінова гусь" (в. Малая Люцынка Валожынскага раёна, 50 км ад Менска ў бок Гародні) - ідэальнае месца для правядзення вечарынак, імпрэзы сямейных падзей і іншых мерапрыемстваў. Уладальнік сядзібы, беларускі гісторык, публіцыст, культуролаг, доктар гуманітарных навук Алесь Белы - аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі традыцыйных беларускіх страў і прадуктаў, шматгадовы каардынатар праекта "Наша Страва" па адраджэнні нацыянальных кулінарных традыцый.

Вандроўка “У госці да класіка”

Таму лепшага месца, дзе можна паспрабаваць шляхецкія зразы з курагой і чарнаслівам, грыбную поліўку з кнышамі, ці калдуны графа Тышкевіча, вам проста не знайсці. Чаму "Марцінова гусь"? Стравы з гусяціны - абавязковы атрыбут дня Святога Марціна (11 лістапада), нябеснага заступніка сядзібы, адкуль і паходзіць назва, якая яшчэ іранічна перагукваецца і з прозвішчам самага знакамітага жыхара Люцынкі – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча заснавальніка беларускай літаратуры 19 стагоддзя, і з яго родавым гербам "Лебедзь".


Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)

15:18 12.01.2012
#1 написал: Ільеня (29 студзеня 2012 00:09)
Дзякуй!
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы