Спаборнікам прапануюцца матэматычная задача і пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і адной з дысцыплін прыродазнаўчага цыклу; афармляць рашэнні і адказы трэба на беларускай мове, якасць якой таксама будзе ацэньвацца. Па суме пяці балаў будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і прызы. Прызамі будуць адзначаны таксама пераможцы ў асобных намінацыях. Адзін з гэтых васьмі прызоў можа быць ваш! Удзел у пяціборстве добраахвотны без папярэдняга адбору. Паведаміце пра яго сваім сябрам. Запрашаем да спаборніцтва ўсіх, хто гатовы даказваць годнасць сваёй адукацыі, і зычым поспехаў, адпаведных вашым талентам і здольнасцям! Тэлефон для даведак: +375 29 546 00 09 (МТС) 19:36 8.01.2012 |