"Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах -
Ўспомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць".Максім БагдановічВострая Брама - адзін з найважнейшых помнікаў гісторыі і архітэктуры Вільні - уяўляе сабою адзіную браму гарадской сцяны, якая захавалася з 16 ст., і капліцу з цудадзейным абразам Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, якую лічаць святой як каталікі, гэтак і праваслаўныя, беларусы, палякі, літоўцы.

Над аркай брамы дабудаваны фасад з пяццю амбразурамі і рэнесансавы атык, дэкараваны "Пагоняй". Прычым, герб менавіта беларускі, бо хвост каня апушчаны ўніз, а на літоўскім "Віцісе" - узняты дагары.
Друкарня СкарыныШыльда на гэтым будынку 15-16 стст., які належаў бурмістру Вільні Якубу Бабічу, сведчыць аб тым, што сюды ў 1520 годзе беларускі асветнік
Францыск Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут былі надрукаваныя "Малая падарожная кніжка" (1522) і "Апостал" (1525).

Мемарыяльная шыльда
Помнік "Летапісец" у гонар Францішка Скарыны, а таксама расійскіх першадрукароў і беларусаў з паходжання Івана Фёдарава і Пятра МсціслаўцаВіленскі універсітэтАдна са старэйшых вышэйшых навучальных устаноў Еўропы, у сценах якой вучыліся і выкладалі многія славутыя асобы беларускай гісторыі. 27 верасня 1570 г. на базе парафіяльнай школы езуіты заснавалі ў Вільні калегіум, разлічаны на 160 навучэнцаў.

Пасля скасавання Ордэну езуітаў (1773) Віленская акадэмія стала Галоўнай школай Вялікага княства Літоўскага. Пад расійскай акупацыяй - Галоўнай віленскай школай і Імператарскім Віленскім універсітэтам (1803). У Польшчы часоў Пілсудскага - Універсітэтам Стэфана Баторыя (1919), а ў незалежнай Літве - Vilniaus Universitetas (1939) з літоўскай як адзінай афіцыйнай мовай выкладання.
У ансамблі цяперашняга Вільнюскага універсітэта ў гістарычнам цэнтры горада месцяцца адміністрацыя, бібліятэка, гістарычны, філалагічны і філасофскі факультэты, касцёл Святых Янаў і званіца, а таксама 13 панадворкаў.
У бібліятэцы ўніверсітэта захоўваецца
арыгінал скарынавай Бібліі.
Адам МіцкевічДа Вільні належыць значны перыяд жыцця выбітнага беларуска-польскага паэта Адама Міцкевіча (1798-1855). Яму прысвечаны музей, помнік і тры мемарыяльныя дошкі ў гістарычным цэнтры горада.
Помнік нацыянальнай гордасці Польшчы, Беларусі і Літвы з’явіўся ў 1986 годзе каля касцёла Святой ГанныЗамкавая гара з вежай Гедыміна Замкавую гару, парэшткі забудовы якой сягаюць 13 ст., яшчэ клічуць гарой Гедыміна - у гонар вялікага князя літоўскага, які, паводле легенды, заснаваў тут горад, пабудаваў фартэцыю і перанёс сюды сталіцу ВКЛ. З вежы Гедыміна, дзе сёння размешчаны філіял Літоўскага нацыянальнага музея, адкрываецца фантастычны від на стары горад.

Помнік вялікаму князю Гедыміну каля кафедральнага касцёлаМіндоўгУ 2003 годзе каля галоўнага будынка Нацыянальнага музея Літвы быў усталяваны помнік заснавальніку Вялікага Княства Літоўскага, першаму і адзінаму яго каралю Міндоўгу. Ад 1230 да 1263 года ён аб'яднаў землі Наваградчаны, Чорнай Русі, усходнія землі цяперашняй Літвы і частку Полаччаны ў адну дзяржаву. Каранацыя вялікага князя адбылася 6 ліпеня 1253 году ў Наваградку. У сучаснай Літве 6 ліпеня штогод адзначаецца Дзень дзяржавы.
Прэзідэнцкі палац
Прэзідэнцкі палац (будынак ХVI – ХIX ст.) знаходзіцца побач з старой часткай Віленскага ўнівэрсітэтаЗарэччаЗарэчча - раён Вільні, аддзелены ад Старога горада ракой Вялейкай. Часам яго параўноўваюць з парыжскім Монмартрам. У 16 ст. тут жылі пераважна рамеснікі. Цяпер яго цэнтральныя кварталы населеныя прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі горада. У 1997 годзе яны ці то ў жарт, ці то ўсур’ёз абвесцілі незалежнасць. Рэспубліка Зарэчча не прызнаная ніводнай іншай краінай, але мае ўласны сцяг, канстытуцыю, прэзідэнта, урад і войска з 17 жаўнераў.

Анёл - заступнік мастакоўРэспубліка Зарэчча мае сваю канстытуцыю, у якой пабач з сур’ёзнымі, ёсць і зусім незвычайныя пункты:
— Чалавек мае права на гарачую ваду, ацяпленьне зімою й чарапічны дах.
— Чалавек мае права памерці, але не абавязаны.
— Сабака мае права быць сабакам.
— Чалавек мае права ўсьведамляць сваю драбнату і веліч.
— Чалавек мае права ня мець аніякіх правоў…Тэкст канстытуцыі перакладзены на дзесяткі моваў свету. Беларускі пераклад ажыццявіў фатограф Андранік Антанян. Вычытку рабілі Сяргей і Тацяна Дубаўцы.

Беларускі варыянт канстытуцыі ЗарэччаВіленская ратуша
Удзень...
... і ўначыВіленскія краявіды
Вуліца Вялікая
Царква Св. Мікалая на Вялікай вуліцы
Царква Св. Параскевы Пятніцы
У Вільні мноства крам, дзе прадаюцца сувеніры і самыя розныя вырабы з бурштыну
Помнік яйку:)
Панарама Старога гораду з вежы Гедыміна
Захад сонца над ВіліяйP.S. На вялікі жаль, за двое сутак знаходжання ў Літве я паспеў пабачыць толькі невялікую частку віоенскіх помнікаў архітэктуры, паспеў наведаць далёка не ўсе месцы, звязаныя са знакамітымі беларусамі, а таму мой фотарэпартаж ні ў якім разе не прэтэндуе на вычарпальнасць. Але ж ёсць у гэтым і станоўчы момант:
ёсць нагода вярнуцца і пабачыць непабачанае ды наведаць ненаведанае!
Аўтар гэтых радкоў і фотаздымкаў ля Вострай БрамыДарэчы, больш інфармацыі пра беларускія мясціны Вільні Вы можаце знайсці ў матэрыяле Кастуся Лашкевіча "Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні"Гл. таксама З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)