галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Вечарына да Дня беларускага пісьменства ў Магілёве
У пятніцу, 3 верасня, у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса адбудзецца вечарына, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Ладзіць імпрэзу Магілёўскае ТБМ імя Францішка Скарыны. Пачатак а 18-й.

Сталіцай свята сёлета стануць Хойнікі, куды па маршруце Магілёў - Мазыр - Юравічы - Глінішча - Хойнікі 5 жніўня выправяцца ў падарожжа сябры Магілёўскага ТБМ.

Вандроўка на Дзень беларускага пісьменства стала ўжо добрай традыцыяй для магілёўцаў: у 2007 г. сябры гарадской суполкі ТБМ наведалі Шклоў, у 2008 - Барысаў, а летась - Смаргонь.

Вечарына да Дня беларускага пісьменства ў Магілёве
Дзень беларускага пісьменства ў Шклове. 2007 г.

Вечарына да Дня беларускага пісьменства ў Магілёве
Дзень беларускага пісьменства ў Барысаве. 2008 г.

Вечарына да Дня беларускага пісьменства ў Магілёве
Дзень беларускага пісьменства ў Смаргоні. 2009 г.

На вечарыне чакаецца цікавы расповед пра Свята беларускага слова і вандроўкі Магілёўскага ТБМ, а таксама дэманстрацыя фота- і відэаматэрыялаў з падарожжаў Таварыства беларускай мовы г. Магілёва.

Шчыра запрашаем усіх прыхільнікаў беларушчыны!

17:00 2.09.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы