галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Cёння інфармацыйна-метадычнаму парталу nastaunik.info 5 год
Роўна 5 год таму, 29 жніўня 2005 года, з'явілася першая навіна на сайце nastaunik.info. З тых часоў інтэрнет-старонка папоўнілася чатырмя тысячамі артыкулаў, большасць з якіх даслалі для агульнага карыстання беларускія педагогі. Штодня сайт наведвае больш за 400 чалавек.

Cёння інфармацыйна-метадычнаму парталу nastaunik.info 5 год

Сайт Nastaunik.info – гэта своеасаблівае перанясенне ў інтэрнэт-прастору адукацыйнага досведу беларускіх настаўнікаў з усіх рэгіёнаў краіны.
Пачалося ўсё з праграмы «Настаўнік. Школа. Грамадства», мэта якой вельмі простая: зрабіць беларускую адукацыю сучаснай, прэстыжнай, канкурэнтаздольнай. Праца у межах праграмы пачалася ў 1999 годзе з апытання патрэбаў педагогаў, якiя бесперапынна імкнуліся да ўдасканалення сваёй прафесійнай дзейнасці, ўдзелнічалі ў грамадскай працы: вялi гурткi, рыхтаваліся да конкурсаў, працавалi з калегамi i бацькамi, выдавалi школьныя газеты i бюлетэнi, выступалi з адукацыйнымi, экалагiчнымi, сацыяльнымi iнiцыятывамi.
Выявiлiся патрэбы ў iнфармацыйнай i метадычнай падтрымцы iхніх дзеянняў. Так узнiкла праграма «Настаўнiк. Школа. Грамадзтва», – праграма метадычнай і грамадзянскай адукацыі настаўнікаў.
Шэраг грамадскіх арганізацыяў адукацыйнага кірунку сярод якiх “Цэнтар Супольнасьць”, “Таварыства беларускай школы”, “Таварыства беларускай мовы”, “Новая касталiя”, “Зваротная сувязь”, “Чазенiя” ды iнш., пачалі арганізоўваць розныя адукацыйныя мерапрыемствы для педагогаў: семінары, замежныя стажыроўкі, міжнародныя канферэнцыі і абмены досведам, ствараць настаўніцкія клубы, праводзіць педагагічныя майстэрні і інш.
Падчас гэтых мерапрыемстваў настаўнікі авалодвалі рознымі сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і методыкамі, якія базуюцца на дэмакратычных каштоўнасцях, атрымлівалі грамадзянскія веды і кампетэнцыі, што падвышала іх матывацыю да выкарыстання гэтых методыкаў і, нарэшце, яны бачылі прыклады актыўнай жыццевай пазіцыі, набіраліся адзін ад аднаго аптымізму.
За час існавання праграмы яе ўдзельнікамі сталі каля 2000 настаўнікаў. Безумоўна, з дапамогай сайту і сучасных камунікацый іх хутка стане нашмат больш.
Рэдактары сайта спадзяюцца, што кожны з тых, хто далучаецца да іх, зможа стаць мультыплікатарам новых ведаў і паўплываць на фармаванне дэмакратычнага светапогляду вучняў, пачне гуртаваць бацькоў, калегаў, працаваць дзеля пабудовы дэмакратычнага грамадства ў Беларусі.

Віншуем стваральнікаў і наведнікаў сайта nastaunik.info са святам!
Няхай кожны дзень прыносіць Вам моцнае здароўе, аптымізм і дабрабыт, радасць і шчырасць, вялікі плён і задавальненне ад стваральнай працы на сваю і грамадскую карысць.

Свае віншаванні Вы можаце пакінуць тут.

23:40 29.08.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы