ПРАГРАМА СВЯТА
31 жніўня – 5 верасня - Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга (Мінск – Святое Поле Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – в. Паручын Баранавіцкага раёна – г.п. Гарадзея Нясвіжскага раёна – г. Петрыкаў Гомельскай вобласці – г. Нароўля – г.п. Камарын – г. Лоеў – г. Хойнікі)
4 верасня
г. Мінск Нацыянальная бібліятэка Беларусі 10.00-13.00 "Літаратура як сродак міжкультурнага дыялога" – "круглы стол" з удзелам замежных пісьменнікаў Арганізатары – РВУ "Літаратура і мастацтва", Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі", ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі
г. Хойнікі Актавая зала райвыканкама 14.00-18.00"Хойніцкія чытанні" – навукова-практычная канферэнцыя Арганізатары – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Гарадскі стадыён 15.00-17.00 Таварыская сустрэча па футболе паміж камандамі ветэранаў хойніцкага футбола Галоўная сцэна (ля райвыканкама) 20.00-21.30 Канцэрт эстрадна-сімфанічнага аркестра Гомельскай абласной філармоніі
5 верасня
Свята-Пакроўская Царква 8.30-11.00 – Божая літургія
Галоўная сцэна (ля райвыканкама) 12.00-13.00 Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пiсьменства - Афіцыйная цырымонія адкрыцця Свята - Тэатралiзавана-харэаграфічная дзея 13.00-18.00 Канцэрт мастацкіх калектываў Гомельскай вобласці
вул. К.Маркса 11.00-19.00 - Выстаўка арганізацый і прадпрыемстваў "Хойнікшчына – мінулае і сучаснае" 13.00-14.00 - Дэманстрацыя калекцый вырабаў з ільну і саломкі Хойніцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў
Дом абрадаў (вул. Савецкая) 13.10-13.30 - Цырымонія адкрыцця Дома абрадаў
Гарадскі парк 13.40 - Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі "Па старонках твораў Івана Мележа" 15.00 -Урачыстае адкрыццё комплексу "Сядзібны дом"
Летні амфітэатр: 10.00-12.00 - канцэрт мастацкіх калектываў Палескага рэгіёна "Беларусь-Україна"; - прэзентацыі кніг і выдавецтваў 14.00-14.40 - Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, пераклада, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў - Свята народнага мастацтва "Адвечная прыгажосць" ("Горад майстроў") - Кірмаш "Сельскія сядзібы"; - "Свята беларускага кіно”(кінатэатр “Юбілейны”)
10.00-18.00 Фестываль кнігі і прэсы: - павільён "Беларуская кніга"; - гарадок прэсы; - экспазіцыя "Саюздрук"; - фотавыстаўкі, віктарыны, латарэі; - выстаўка "СМІ Гомельшчыны"; - сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі прэсы; - экспазіцыя "Дзяржаўныя знакі паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь"; спецыяльнае гашэнне, прысвечанае Дню беларускага пісьменства і выпуску ў абарачэнне паштовай маркі "Герб Хойнікаў" (павільён РУП "Белпошта")
Дзіцячая пляцоўка: - канцэрт дзіцячых калектываў; - гульні, латарэі, спаборніцтвы, конкурсы
Ратонда: 15.00-17.00 - "Літаратурна-музычны Парнас"
Краязнаўчы музей: 15.00-18.00 - выстава работ мастацкага плэнэру "Хойніччына сучасная"
Гарадскі стадыён 10.00-19.00 Спартыўнае свята: - паказальныя выступленні выхаванцаў СДЮШАР, ДЮСШ (г. Хойнікі), МНС, спецназа; - спаборніцтвы па легкай атлетыцы, лёгкаатлетычная эстафета - спаборніцтвы па футболе, шахматах, шашках, гіравым спорце, перацягванні каната; - гульнявыя і спартыўныя конкурсы
Галоўная сцэна (ля райвыканкама) 20.00-22.00 - Урачыстае закрыццё Дня беларускага пiсьменства - Цырымонія перадачы эстафеты Свята; - Рок-опера "Курган" (І.Лучанок па матывах паэмы Я.Купалы); - Выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля "Сябры" 00:30 27.08.2010 |