 Чарговыя заняткі гуртка беларускай мовы будуць прысвечаны Вільні – гораду, які стаў “Крывіцкай Мекай”, “духоўным Араратам беларусаў”. Гэтым разам мы будзем размаўляць пра горад па-над Вяллёй – старажытную Вільню, заснаваную князем Гедымінам. Пра горад, які многія беларусы лічаць сваёй сапраўднай сталіцай, якому беларускія пісьменнікі, паэты, мастакі прысвячаюць свае творы, але які, на жаль, ужо больш за 70 гадоў з’яўляецца сталіцай суседняй Літвы. Сябар Магілёўскага ТБМ Юрась Каласоўскі нядаўна пабываў у Вільні і гатовы падзяліцца з намі сваімі ўражаннямі і фотаздымкамі. Мемарыяльная дошка ў гонар Францыска Скарыны Таксама чакаем і Вашых матэрыялаў! Пачатак а 19-й. Шчыра запрашаем! Кантактныя тэлефоны: Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61) 15:00 24.08.2010 |