23 жніўня 2010 г. у 21.05 на тэлеканале АНТ адбудзецца чарговы выпуск штотыднёвага ток-шоў «Выбар», прысвечаны праблемам захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Для ўдзелу ў перадачы запрошаны прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца праблемамі аховы гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Рэспубліканскі савет Беларускага добраахвотнага таварыства заклікае ўсіх, каму не абыякавы лёс нацыяльных культурных здабыткаў, далучыцца да прагляду ток-шоў і прыняць самы актыўны ўдзел у інтэрактыўным галасаванні. Паводле pomniki.budzma.org 16:00 23.08.2010 |