Да 80-годдзя з дня нараджэння слыннага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выпусціла адмысловы каляндар. Ён ахоплівае другое паўгоддзе 2010 г. і першае — 2011-га. Набыць каляндар можна ў незалежных распаўсюднікаў.  Нагадаем, што ўвосень Магілёўскае ТБМ плануе зладзіць аднадзённую вандроўку па Рагачоўшчыне, прысвечаную 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча і 90-годдзю Андрэя Макаёнка. 09:00 21.08.2010 |