На занятках адбудзецца размова пра гісторыю касцёла Св. Францішка Ксаверыя, пра дзейнасць езуітаў у Магілёве, пра лёс архітэктурнай спадчыны Магілёва. Чакаецца прэзентацыя фотаздымкаў, а таксама наведванне месца, дзе знаходзіўся касцёл Св. Францішка Ксаверыя. Рыхтуйце свае паведамленні! Пачатак а 19-й. Шчыра запрашаем! Кантактныя тэлефоны:Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61) Таццяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 22-80-46) Нагадаем, што на мінулых занятках гуртка беларускай мовы адбылася размова пра пакручасты жыццёвы шлях і творчасць выдатнай паэткі, ахвярнай хрысціянкі, грамадзянкі БНР Ларысы Геніюш. Матэматык, літаратар і краязнаўца Міхась Булавацкі (у цэнтры) на занятках гуртка беларускай мовы Міхась Булавацкі Размова пра Ларысу Геніюш 17:00 15.08.2010 |