галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Алег Трусаў: «Сустрэча з Геніюш зрабіла мяне беларусам»
У Менску падвялі вынікі паэтычнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годдзя Ларысы Геніюш. Паводле старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, галоўная мэта імпрэзы – ушанаваць памяць знанай беларускай паэткі.

Алег Трусаў: «Сустрэча з Геніюш зрабіла мяне беларусам»

«Мы выдалі першы ў Беларусі каляндарык, прысвечаны 100-гадоваму юбілею Геніюш, таксама выпусцілі спецыяльны нумар газеты «Наша слова», падтрымалі ініцыятыву ўсіх структураў, якія святкуюць гэтую дату», – сказаў Трусаў і дадаў, што ён асабіста меў гонар быць знаёмым са спадарыняю Ларысай.
Паэтычны конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш абвесцілі ў сакавіку з мэтаю падтрымання таленавітай моладзі ды адораных людзей з рэгіёнаў. Арганізатарам выступіла аб’яднанне літаратараў-хрысціянаў «Дабравест». Удзел узялі 26 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Журы, у якое ўваходзілі публіцыст Павел Севярынец, паэтка Галіна Каржанеўская і пісьменнік Мікола Трафімчук, вызначыла ўладальнікаў двух адмысловых прызоў, семярых пераможцаў, семярых прызёраў.
«Людзі актыўна нас падтрымалі: і прафесіяналы, і аматары — школьнікі, студэнты, пенсіянеры, – сказала Каржанеўская. – Добрых вершаў было вельмі шмат, і было жаданне іх адзначыць. Таму ў нас атрымалася сем пераможцаў і сем прызёраў».

Паводле belsat.eu

22:40 10.08.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы