Падведзеныя вынікі паэтычнага конкурсу, прымеркаванага да
100-годдзя Ларысы Геніюш. Урачыстае ўганараванне лаўрэатаў адбудзецца 9 жніўня на святочнай вечарыне да дня народзінаў паэткі ў менскай сядзібе ТБМ (Румянцава, 13). Пачатак у 18.00. Удзел у мерапрыемстве возьмуць фалькларыст, выканаўца спяванай паэзіі Ларысы Геніюш Алесь Лось і вядомы бард Таццяна Беланогая.

Конкус быў абвешчаны аб’яднаннем літаратараў-хрысціянаў “Дабравест”, удзел у ім узялі 26 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У выніку працы журы былі вызначаныя ўладальнікі двух спецыяльных прызоў, сем пераможцаў і сем прызёраў.
Пераможцы паэтычнага конкурсу да 100-годдзя Ларысы Геніюш:Алена Сурба (Гародня);
Эдуард Граковіч (Менскі раён);
Марыя Баравік (Віцебская вобл., Глыбоцкі раён);
Алесь Корнеў (Баранавічы);
Марыля Шлык (вучыцца ў Менску);
Зоя Жук (Гародня);
Алесь Вярцейка (вучыцца ў Менску).
Прызёрамі конкусу сталі:Юрась Касцюк (Наваполацк);
Альдонія Наўцянкова (Клецк);
Алена Богдан (Берасце);
Рагнед Малахоўскі (Менск);
Аляксей Белы (Баранавічы);
Алена Арцёмава (Віцебск);
Кацярына Глухоўская (Менск).
Спецыяльнымі прызамі ўганараваныя:Галіна Ярашэвіч (Баранавічы) - аўтара цыкла песняў на вершы Ларысы Геніюш;
Гісторыка-патрыятычны клуб "Спадчына" (в. Дварэц, Дзятлаўскі раён, Гарадзенская вобл.) - удзельнікі клубу - моладзь ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў.
Паэтычны конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш быў абвешчаны ў сакавіку з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі і адораных людзей з рэгіёнаў. Старшыня журы конкурсу –
публіцыст Павал Севярынец, у журы таксама паэтка Галіна Каржанеўская і пісьменнік Мікола Трафімчук.
Паводле bchd.info