Чарговыя заняткі гуртка беларускай мовы будуць прысвечаны знакавай для Беларусі даце – 100-годдзю з дня нараджэння нязломнай патрыёткі і выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. На занятках чакаецца прэзентацыя фотаздымкаў, зробленых падчас вандроўкі Магілёўскага ТБМ у Зэльву, дзе з 1956 да 1983 года жыла Ларыса Геніюш. Нагадаем, што ў падарожжы сябры Магілёўскага ТБМ наведалі магілу паэткі і яе дом у Зэльве, помнік грамадзянцы БНР ля зэльвенскай царквы. Акрамя таго, удзельнікі вандроўкі наведалі сядзібу і капліцу-пахавальню Рэйтанаў у Грушаўцы пад Ляхавічамі, касцёл Перамянення Пана і Праабражэнскую царкву ў вёсцы Новая Мыш пад Баранавічамі, царкву Св. Міхаіла Арханёла ў Сынковічах і касцёл Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі ў Дзярэчыне на Зэльвеншчыне, а таксама старажытны горад Слонім. Таксама на вечарыне адбудзецца размова пра пакручасты жыццёвы шлях і творчасць Ларысы Геніюш, удзел у якой можа прыняць кожны. Рыхтуйце свае паведамленні і фота- і відэаматэрыялы! Пачатак а 19-й. Шчыра запрашаем!
Кантактныя тэлефоны: Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61) Таццяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 22-80-46) 22:00 9.08.2010 |