галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 24 ліпеня 2010 г. зладзіла вандроўку на свята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст-2010” у старажытны Мсціслаў. Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж з аднаго з самых усходніх і славутых гарадоў Беларусі.
У дні свята Мсціслаў быццам ізноў вярнуўся ў гераічнае Сярэднявечча, а знакамітая Замкавая гара ператварылася ў рысталішча - "Рыцарскі фэст-2010" сабраў мноства гасцей з Беларусі і Расеі (з аднаго Смаленска прыехала тры аўтобусы турыстаў). Нават 30-градусная спёка не перашкодзіла нацешыцца захапляльным відовішчам рыцарскіх турніраў і іншых святочных імпрэзаў.
Сам фэст пачаўся з набажэнства ў гонар ваяроў-мсціслаўцаў, загінулых за Айчыну на полі бітвы. Праводзіўся ён у Кафедральным саборы Аляксандра Неўскага і ў Кармеліцкім касцёле. Да свята была прымеркавана і навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі хвалебнага горада Мсціслава. У праграме першага дня - выстава дзіцячай мастацкай творчасці "Мая Мсціслаўшчына", канцэртныя праграмы, лялечны спектакль, "Горад майстроў", атракцыёны, кірмашы, сярэднявечная дыскатэка за сімвалічную плату...
Многія з гасцей горада, шматлікіх рыцараў і іх дам выкарысталі магчымасць наведаць выставу-дэгустацыю вінных і безалкагольных напояў "Мсціслаўскі паграбок", якая была арганізавана на тэрыторыі калегіума Езуіцкага кляштара. Таксама вялікай папулярнасцю карысталася купанне ў чыстай і празрыстай рацэ Віхра, дзе гісторыкі знайшлі мноства прадметаў мінулых стагоддзяў, якія сталі часткай экспазіцыі Мсціслаўскага краязнаўчага музея.
На жаль, шчыльны графік нашай вандроўкі не дазволіў падзівіца на святочнае тэатралізаванае шэсце: ад Замкавай гары па вуліцы Савецкай да Цэнтральнай плошчы ішлі рыцары на чале з яснавяльможным каралём Ягайлам.
А вось турніры мечнікаў і лучнікаў, бугурты "Да апошняга, хто стаіць на нагах", "Штурм маста", "Захоп караля" на Замкавай гары атрымаліся нашмат больш відовішчнымі, чым на мінулым фэсце, калі яны праходзілі на спартовай пляцоўцы. Як ні дзіўна, але ў першы дзень свята амаль у кожным бугурце пераможцамі выходзілі рыцары Захаду – крыжакі.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Святочны кірмаш
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Рыцарскі лагер на Замкавай гары
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Замкавая гара. Бугурт

Замкавая гара. Бугурт "Захоп маста"
Праграму першага дня свята дапоўнілі праца "Горада майстроў", шматлікія атракцыёны, кірмашы. Увечары ж адылася канцэртная праграма з удзелам груп "Стары Ольса", "Яварына", а таксама сярэднявечная дыскатэка.
Увогуле ж амаль 10 гадзін знаходжання ў старажытным Мсціславе, думаецца, хапіла не толькі на наведванне імпрэзаў святочнай праграмы, але і знаёмства з гэтым багацешым на гісторыю горадам, з яго храмамі, помнікамі, унікальнай атмасферай…
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Крыжаўзвіжанская царква
У 1870 годзе на падмурку васьміалтарнага Бернардзінскага касцёла, ля самай высокай кропкі горада, быў збудаваны цяпер існы кафедральны сабор Аляксандра Неўскага, звернуты алтарнай часткай на паўднёвы захад. Асвячоны сабор у гонар Вялікага вернага князя Аляксандра Неўскага. Сабор з'яўляецца годным упрыгожваннем цэнтральнай часткі горада.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Сабор Аляксандра Неўскага
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Сабор Аляксандра Неўскага
Кармеліцкі касцёл - адзін з старадаўніх помнікаў, які быў закладзены ў пачатку XVII стагоддзя.
Ён дзівіць строгасцю архітэктуры і масіўнымі вежамі. Адмысловай увагі заслугоўвае інтэр'ер касцёла, упрыгожаны лепкай і фрэскамі з рознымі сюжэтамі. На адной з іх намаляваная Трубяцкая разня.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Кармеліцкі касцёл Дзевы Марыі. Выгляд з Замкавай гары
Адна з галоўных дамінантаў цэнтра Мсціслава - высокія вежы-званіцы былога кляштара Езуітаў XVII - XIX стст., збудаванага каралём Жыгімонтам III. Кляштар у XIX стагоддзі перабудаваны ў Мікалаеўскі кафедральны сабор. Яго інтэр'ер і цяпер уражвае памерам, масіўнасцю апор, лепкай барочнага характару.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Езуіцкі кляштар Міхаіла Арханёла
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Помнік Пятру Мсціслаўцу ля езуіцкага клягтара
У цэнтры горада заснаваная плошча, дзе размешчаныя гандлёвыя рады XIX стагоддзя. У 2001 годзе на Цэнтральнай плошчы быў урачыста адкрыты помнік кнігадрукару і гравёру Пятру Мсціслаўцу, які запаліў лампаду духоўнасці і праз стагоддзі данёс да нас святло ведаў.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Помнік Пятру Мсціслаўцу на Цэнтральнай плошчы
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Канцэрт на Цэнтральнай плошчы
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Краязнаўчы музей
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Від з Замкавай гары
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Мсціслаў. Дарога на Расею
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 2
Захад сонца ў Мсціславе
На "Ноч агню", якая ўключала выступ вогненнага цырка "Крэсіва", калектываў "Гістарыён", "Яварына" і святочны феерверк, трапіць ўжо не давялося – трэба было вяртацца ў родны Магілёў. Што праўда, калі праязджалі Чавусы, над горадам таксама зіхацелі агні феерверку, быццам кампенсуючы падарожнікам непабачанае ў Мсціславе…
Наперадзе - новыя вандроўкі па нашай роднай Беларусі і не толькі. Далучайцеся!

15:40 6.08.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы