галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 24 ліпеня 2010 г. зладзіла вандроўку на свята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст-2010” у старажытны Мсціслаў. Падчас падарожжа мы таксама наведалі музей Максіма Гарэцкага ў Малой Багацькаўцы і знакаміты манастыр у Пустынках, здымкі адкуль - у першай частцы фотарэпартажу.
Адзін з самых усходніх гарадоў Беларусі Мсціслаў патэнцыйна можа стаць турыстычнай Мекай рэгіёну. Кляштары і храмы розных канфесій, помнікі археалогіі, замчышча і горы, пакручастыя вузкія вулкі на схілах, мяжа з Расеяй, маляўнічыя краявіды поймы Віхры... Усё гэта прываблівае наведнікаў і цяпер.
Але вядомая Мсціслаўшчына яшчэ і тым, што менавіта адсюль ідуць вытокі, карані славутага беларускага роду Гарэцкіх.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка ў сям’і малазямельнага селяніна на свет з’явіўся будучы класік беларускай літаратуры, пісьменнік шматграннага таленту, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Максім Гарэцкі. Праўда, такая вёска ў Мсцiслаўскiм раёне афiцыйна ўжо не iснуе: больш за 30 гадоў таму Малую i Вялiкую Багацькаўкi аб’ядналi ў адну вёску.
Хата, дзе нарадзіўся пісьменнік і пражыў палову жыцця згарэла. Засталіся толькі пляцоўка, падворак і частка саду. Аднаўленне мемарыяльнай сядзібы Гарэцкіх пачалося па ініцыятыве пісьменніка Уладзіміра Караткевіча і мясцовых мсціслаўскіх улад. Музей адкрыўся ў 1989 годзе і размясціўся ва ўзноўленай хаце. Яна ўяўляе сабой тыповую вясковую жылую пабудову канца ХІХ стагоддзя, у якой аб’яднаныя тры часткі: цёмная (цёплая) хата, сенцы і светлая (халодная) хата.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Дом-музей Максіма Гарэцкага
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Дом-музей Максіма Гарэцкага. Мемарыяльная шыльда
Экспазіцыя, якая сёння сустракае наведвальнікаў музея складаецца з дзвюх залаў: літаратурна-дакументальнай і этнаграфічна-бытавой. Першая частка экспазіцыі раскрывае складанасць жыццёвага і творчага лёсу Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх. Другая ўзнаўляе інтэр’ер сялянскай хаты, атмасферу вясковага жыцця пачатку мінулага стагоддзя.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Дом-музей Максіма Гарэцкага. Экспазіцыя
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Дом-музей Максіма Гарэцкага. Экспазіцыя
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Дом-музей Максіма Гарэцкага. Экспазіцыя
Нягледзячы на сціпласць вясковага музея, у Багацькаўку варта прыязджаць, бо уважлiвы наведвальнiк не толькі знойдзе ў матэрыялах на стэндах цiкавыя факты, але і натхніцца малой радзімай класiка беларускай лiтаратуры, крытыка, лiтаратуразнаўцы, фалькларыста i ўвогуле выдатнага прадстаўнiка беларускай думкi. Вялiкага чалавека з Малой Багацькаўкi.

За 8 кіламэтраў ад Мсціслава ў прыгожым лесе стаяць Пустынкі. Сама гісторыя Пустынкаўскага кляштара, як люстэрка, паказвае гісторыю Мсціслаўскай зямлі.
У 1380 годзе ў часы Вялікага княства Літоўскага родапачынальнікам князёў Мсціслаўскіх Лугвеніем-Сямёнам быў заснаваны Пустынскі Успенскі кляштар. Паводле падання, у веку 30 гадоў Лугвен сур'ёзна захварэў, амаль аслеп. У сне яму з'явіўся старац і сказаў: "Калі жадаеш бачыць, ідзі ў пустэльню. Знайдзі там крыніцу і абмый вочы". Князь так і зрабіў.
А калі зрок цудоўным чынам вярнулася да яго, то першае, што ён убачыў, паводле легенды, быў Цудадзейны абраз Багародзіцы, які з'явіўся ў лісці ліпы, якая расла над крыніцай. На гэтым месцы князь Лугвен загадаў заснаваць кляштар, а над крыніцай паставіў капліцу. Лугвеній-Сямен не толькі вярнуў зрок, але здолеў далей выступаць за Айчыну і Веру. Мсціслаўская дружына пад яго кіраўніцтвам мужна ваявала супраць нямецкіх крыжакоў у Грунвальдскай бітве 1410 года. Устойлівасць мсціслаўцаў на полі Грунвальда - важкі фундуш у агульную перамогу над крыжакамі.
У часы Рэчы Паспалітай кляштар знаходзіўся пад кіраваннем Базыльянскага ордэна, з 1839 года належаў праваслаўнай царкве. У часы савецкай улады комплекс выкарыстоўваўся як дзіцячы дом ды разбураўся. Цяпер Пустынкі аднаўляюць. Пакуль што адноўленая брама, некалькі гаспадарчых і жылых карпусоў. Кляштар дзейнічае, у ім зараз жыве некалькі манахаў і паслушнікаў. Яны ахвотна гутараць з паломнікамі і турыстамі.
Галоўная славутасць комплексу — святая крыніца, вядомая з 14-га стагоддзя. Вакол яе і паўстаў Успенскі манастыр. Ад тых часоў сюды прыязджаюць паломнікі папіць святой вады. Крыніца, з якой калісьці мыўся князь Лугвен, не вычэрпваецца, не высыхае ўлетку і не замярзае ўзімку. Б'е яна і цяпер у маленькай царкве ля падножжа манастырскага пагорка. Паспытаць гаючай крынічнай вады і выкупацца ў ёй едуць не толькі з Беларусі, але і з Расеі, Украіны і інш. Падчас прац на сцяне аднаго з разбураных будынкаў праступіла выява Ісуса Хрыста як знак святасці спраў па ўзнаўленні кляштара.
Распрацоўваюцца і праекты рэстаўрацыі двух вялікіх храмаў, які пакуль стаяць без дахаў і з пустымі аканіцамі.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Успенскі манастыр у Пустынках. Царква Раства Багародзіцы, пабудаваная над цудадзейнай крыніцай
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Успенскі манастыр у Пустынках. Успенская царква
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Успенскі манастыр у Пустынках. Успенская царква
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Успенскі манастыр у Пустынках. Пакроўская царква
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Успенскі манастыр у Пустынках. Пакроўская царква
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Успенскі манастыр у Пустынках. Званіца
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Успенскі манастыр у Пустынках. Званіца
Праз 600 мэтраў ад Пустынак — мяжа з Расеяй. Тут пачынаецца Манастыршчынскі раён Смаленскай вобласці. На самой мяжы беларускі асфальт завяршаецца. Далей - расейская гравійка.
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Мяжа з Расеяй
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Беларускі бок мяжы
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Расейскі бок мяжы
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Хата ў расейскай вёсцы за 1 км ад манастыра ў Пустынках
“Рыцарскі фэст-2010” у Мсціславе: успамін з вандроўкі. Частка 1
Погляд на Успенскі манастыр з-за мяжы

Гл. таксама:

Да вытокаў Бярэзіны, або Таямніцы Віцебшчыны. 50 здымкаў з вандроўкі
“Краснаполле маё, Краснаполле”, або Вандроўка, прысвечаная 90-годдзю Аляксея Пысіна
Аляксею Пысіну прысвячаецца (фота)
Фотарэпартаж з вандроўкі ў Ракаў і Мінск
Вандроўка “Прыдзвінскія ваколіцы”, або Чаму ў музеі Рэпіна не размаўляюць па-беларуску?
Шлях да Блакітнай крыніцы – фотарэпараж з вандроўкі
Смаргонь-2009: успамін з Дня беларускага пісьменства (фота)
Дарогамі вайны (фотарэпартаж)
Канстанцін Сіманаў і Магілёў (фота)
Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2
Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1
Па Варшаўскім шляху (фота)
Магілёў-Беразіно-Мінск. Фота
Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкі
Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкай
Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)
Фотарэпартаж з паездкі на ўсход Магілёўшчыны
Дастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)
Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаў
Падарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыя
Косава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Па прасторах Берасцейшчыны
Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)
Старажытны Мсціслаў запрашае
Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)
Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)
Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)
Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)
Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)
Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)
Фотарэпартаж з Купальскага фэсту
Купальскі фэст на Друці
Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)
Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)
Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)
Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)

14:40 5.08.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы