галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Запрашаем у вандроўку, прымеркаваную да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш
Запрашаем у вандроўку, прымеркаваную да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш
Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 7 жніўня 2010 г. ладзіць сяброўскае падарожжа ў Зэльву, дзе з 1956 да 1983 года жыла выдатная беларуская паэтка і патрыётка, адна з кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі і яе грамадзянка, вязень ГУЛАГу, ахвярная хрысціянка Ларыса Геніюш.
Падчас вандроўкі мы таксама наведаем сядзібу і капліцу-пахавальню Рэйтанаў у Грушаўцы пад Ляхавічамі, касцёл Перамянення Пана і Праабражэнскую царкву ў вёсцы Новая Мыш пад Баранавічамі, царкву Св. Міхаіла Арханёла ў Сынковічах і касцёл Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі ў Дзярэчыне на Зэльвеншчыне.
Калі вы цікавіцеся гісторыяй роднага краю, калі неабыякавыя да беларушчыны – далучайцеся!

Даведка
Ларыса Геніюш нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Пасьля заканчэння Ваўкавыскай гімназіі жыла з мужам-эмігрантам у Празе, дзе з’яўлялася сакратаром прэзідэнта Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі Васіля Захаркі. Геніюш займалася захаваннем і ўпарадкаваннем прэзідэнцкага архіву, падтрымлівала беларускіх эмігрантаў, палітычных бежанцаў і ваеннапалонных. У Празе ў 1942 годзе яна выдала сваю першую кнігу “Ад родных ніў”. 5 сакавіка 1948 года, з’яўляючыся грамадзянкай Чэхаславакіі, Геніюш была арыштавана, а ў 1949 годзе ў Мінску асуджана на 25 гадоў пазбаўлення волі як асоба без грамадзянства. Пакаранне адбывала ў лагерах Комі і Мардовіі. У 1956 годзе была датэрмінова вызвалена, але дагэтуль не рэабілітавана. Пасялілася на радзіме мужа — у Зэльве, дзе фактычна знаходзілася пад дамашнім арыштам, нават не маючы магчымасьці пабачыць адзінага сына, які жыў у Беластоку (Польшча). Да самай смерці — 7 красавіка 1983 года — паэтэса так і не прыняла савецкага грамадзянства.
Творчая спадчына Ларысы Геніюш складаецца з паэтычных зборнікаў ”Ад родных ніў” (1942), “Невадам з Нёмана” (1967), “На чабары настоена” (1982), “Белы сон” (1990), зборнікаў вершаў для дзяцей “Казкі для Міхаські” (1972), “Добрай раніцы, Алесь! (1976)”, асобных вершаў і паэм, дакументальнай аповесці “Споведзь” (1990), якія разам з іншымі творчымі матэрыяламі, біяграфічнымі дакументамі, велізарнай перапіскай, цікавымі фатаздымкамі і іншымі дакументамі ўваходзяць у склад асабістага архіва пісьменніцы, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Запрашаем у вандроўку, прымеркаваную да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш
Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве

Кантакты:
Алег - 388-35-61 (Velcom); Юрась - 627-19-52 (МТС); Сяргей – 25-23-53

16:10 4.08.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы