галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 17-18 ліпеня 2010 г. правяла вандроўку па Гарадзеншчыне, прысвечаную 600-годдзю перамогі ў Грунвальдскай бітве. Пасля начоўкі на беразе Нёмана мы наведалі Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей і Гародню - адзін з самых прыгожых і старажытных гарадоў Беларусі.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Ваколіцы вёскі Лунна (Мастоўскі раён). Лагер на Нёмане
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Ваколіцы вёскі Лунна (Мастоўскі раён). Мост праз Нёман
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Ваколіцы вёскі Лунна (Мастоўскі раён). Нёман
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Адпачынак на Нёмане
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Адпачынак на Нёмане
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Лунна (Мастоўскі раён). Царква Св. Іаана Прадцечы, 19 ст.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Лунна (Мастоўскі раён). Касцёл св. Ганны, 18 ст.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гудзевічы (Мастоўскі раён). Сустрэча з Алесем Белакозам
Алесь Мікалаевіч Белакоз вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі ў асяродках, дзе жывуць нашы землякі. Заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры, які адным з першых быў ушанаваны медалём імя Францыска Скарыны. Заснавальнік Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, які ўзначальваў болей за 30 гадоў. Алесь Мікалаевіч - чалавек складанага лёсу. У гады вайны навучаўся ў падпольнай беларускай школцы, быў блізкім сябрам Ларысы Геніюш. З ім сябравалі, да яго ў музей прыязджалі Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Вольга Іпатава і многія знакамітыя дзеячы беларускай культуры і літаратуры.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў уручае Алесю Белакозу памятныя календары, а таксама выдадзеную Магілёўскім таварыствам беларускай мовы кнігу А. Белакоза "Крамянёўка"
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Сустрэча з Алесем Белакозам
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Экспазіцыя музея

УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” створаны на базе школьнага літаратурна-краязнаўчага музея, які стварыў былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алесь Белакоз. Школьны музей прыняў сваіх першых наведвальнікаў 2 лютага 1968 года. Яго адкрыццё было прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Першыя экспанаты датуюцца 1965 годам. Менавіта тады дзеці пад кіраўніцтвам А. Белакоза пачалі пісаць лісты пісьменнікам, мастакам, дзеячам навукі і культуры з просьбай даслаць выказванне пра беларускую мову, чарнавік ці рукапіс свайго твора, кнігу з аўтографам і інш. Назбіралася многа матэрыялаў, і быў адчынены школьны літаратурна-краязнаўчы музей.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Экспазіцыя музея. "Беларускамоўны" глобус
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Экспазіцыя музея. Аўтограф касманаўта Пятра Клімука
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Экспазіцыя музея. Аўтограф Яраслава Клімуця - навукоўца, старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны
Яраслаў Клімуць - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, былы дэкан філалагічнага факультэта МДУ імя А. Куляшова, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Малая радзіма сп. Клімуця — вёска Вострава Мастоўскага раёна, ён выпускнік Гудзевіцкай сярэдняй школы. Я. Клімуць з’яўляецца аўтарам шэрагу публікацый па гісторыі роднай літаратуры.
Гэты вельмі сціплы і тактоўны чалавек стаяў ля вытокаў Магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы ў 1989 годзе. З ініцыятывы Яраслава Клімуця пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова працаваў нядзельны беларускамоўны ліцэй. Таксама Я. Клімуць вёў літаратурную старонку ў газеце “Магілёўская праўда”.
Зараз сп. Клімуць працуе над стварэннем анталогіі літаратуры Магілёўшчыны.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Экспазіцыя музея. Яшчэ ў 1980 годзе калгас дапамог перавезці з в. Семярэнкі да музея хатку, пабудаваную ў канцы XVIII стагоддзя. Першая экскурсія ў ёй была праведзена 6 студзеня 1981 года. У 1995 годзе, калгас дапамог перавесці да хаткі свіронак (таксама з в. Семярэнкі).
Сёння ў фондах музея - каля 13 тыс. экспанатаў, 14 экспазіцыйных залаў, бібліятэка, што налічвае 2200 кніг і мноства часопісаў. Наведвальнікі могуць азнаёміцца з экспазіцыямі “Пісьменнікі Гарадзеншчыны”, “Беларусь літаратурная”, ”Каменны век”, ”Кавальская справа”, “Ткацтва і вышыўка”, ”Вырабы з саломкі”, ”Гудзевіцкія народныя строі”, ”Вырабы з дрэва”, ”Ганчарства”, ”Народная медыцына” і іншымі. Каля 90% усіх экспанатаў – арыгінальныя прадметы.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Барысаглебская царква - помнік мураванай старажытна-рускай архітэктуры. Адзін з помнікаў Гродзенскай школы дойлідства. Пабудавана ў другой палове XII ст. ў Гродне на высокім правым беразе Нёмана, побач з замкавай гарой, на тэрыторыі былога Каложскага пасада. У пачатку XVI ст. адняўлялася Богушам Багутовічам і ў XVII ст., часткова разбурана ў 1853 у выніку апоўзня, абвалілася ў 1889 (паўднёвая апсіда). Захаваліся паўночная частка і частка заходняй сцяны, 3 апсіды і 2 заходнія падкупальныя слупы. У царкве размяшчаецца філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Помнік рэспубліканскага значэння. Побач усталяваны мемарыяльны камень Давыду Гарадзенскаму
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Касцёл Адшукання Святога Крыжа - каталіцкі храм у складзе манастырскага комплекса, размешчаны на высокім правым беразе р. Нёман, дамінанта архітэктурнай панарамы гістарычнага цэнтра Гродна. Пабудаваны ў 1595—1618 замест драўлянага (1494/1495), дабудаваны ў 18 ст. Касцёл — аснова буйнога архітэктурнага комплекса, які разам з жылым корпусам утварае ўнутраны замкнёны двор.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Пакроўскі кафедральны сабор (пач. 20 ст.)
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Абласны драматычны тэатр
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Старажытны цэнтр горада. Стары і Новы замак
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Касцёл святога Францыска Ксаверыя, раней Касцёл езуітаў, Фарны касцёл: каталіцкі храм у складзе манастырскага комплекса ў цэнтры горада. Пабудаваны з цэглы ў 1647—1663, часткова перабудаваны ў 18 ст., дапоўнены прыбудовамі ў канцы 19—пач. 20 ст.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Касцёл святога Францыска Ксаверыя
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Касцёл святога Францыска Ксаверыя. 15 снежня 1990 г. папа рымскі Ян Павел II надаў касцёлу тытул базілікі меншай, а 13 красавіка 1991 года, калі была ўтворана Гродзенская дыяцэзія, ён стаў кафедральным.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Касцёл святога Францыска Ксаверыя. Галоўны алтар
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 2
Гародня. Нёман
Далучайцеся да вандровак Магілёўскага ТБМ!

Гл. таксама:

Да вытокаў Бярэзіны, або Таямніцы Віцебшчыны. 50 здымкаў з вандроўкі
“Краснаполле маё, Краснаполле”, або Вандроўка, прысвечаная 90-годдзю Аляксея Пысіна
Аляксею Пысіну прысвячаецца (фота)
Фотарэпартаж з вандроўкі ў Ракаў і Мінск
Вандроўка “Прыдзвінскія ваколіцы”, або Чаму ў музеі Рэпіна не размаўляюць па-беларуску?
Шлях да Блакітнай крыніцы – фотарэпараж з вандроўкі
Смаргонь-2009: успамін з Дня беларускага пісьменства (фота)
Дарогамі вайны (фотарэпартаж)
Канстанцін Сіманаў і Магілёў (фота)
Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2
Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1
Па Варшаўскім шляху (фота)
Магілёў-Беразіно-Мінск. Фота
Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкі
Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкай
Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)
Фотарэпартаж з паездкі на ўсход Магілёўшчыны
Дастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)
Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаў
Падарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыя
Косава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Па прасторах Берасцейшчыны
Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)
Старажытны Мсціслаў запрашае
Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)
Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)
Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)
Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)
Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)
Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)
Фотарэпартаж з Купальскага фэсту
Купальскі фэст на Друці
Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)
Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)
Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)
Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)

13:20 30.07.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы