галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 17-18 ліпеня 2010 г. правяла вандроўку па Гарадзеншчыне, прысвечаную 600-годдзю перамогі ў Грунвальдскай бітве.
Падчас падарожжа мы наведалі шклозавод у Бярозаўцы, музей Алеся Белакоза ў Гудзевічах, адзін з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі – Гародню, а таксама пабачылі шмат помнікаў архітэктуры і прыроды, падзівіліся на непаўторныя краявіды Панямоння.
Безумоўна, у кожнага з удзельнікаў падарожжа застаўся свой успамін з гэтай вандроўкі – успамін пра мясціну, куды хочацца абавязкова вярнуцца. І мы вернемся туды! Гэтым разам – з дапамогай фотаздымкаў.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Дуды (Іўеўскі раён) – касцёл Раства Дзевы Марыі, 1772 г.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Дуды (Іўеўскі раён) – касцёл Раства Дзевы Марыі, 1772 г. Алтар
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Уселюб (Наваградскі раён) – касцёл св. Казіміра, 15 ст. – адзін з самых старых мураваных касцёлаў на Беларусі
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Першапачаткова касцёл ва Уселюбе будаваўся як каталіцкі храм Яна Хрысціцеля. Ад 1576 па 1642 год з'яўляўся кальвінскім зборам, пасля зноўку стаўся касцёлам і быў асвечаны ў імя Святога Казіміра. У 1986 годзе касцёл моцна пацярпеў ад пажару, быў адноўлены ў 1988 годзе. Уселюбскі касцёл — найбольш ранні ўзор готыкі ў мураваным каталіцкім будаўніцтве ў Беларусі
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Бярозаўка – шклозавод “Нёман”

Шклозавод "Нёман" – прадпрыемства з шматгадовымі традыцыямі шкловарэння. У 1883 г. на беразе ракі Нёман паслядоўнікі майстроў знакамітага Дзяцькаўскага завода Юліус Столе і Вільгельм Краеўскі арганізавалі вытворчасць шкла. У той час гэта было маленькае прадпрыемства з адной шкловаранай печчу і дваццаццю рабочымі, якое выпускала аптэкарскі і піўны посуд.
У цяперашні час – гэта сучаснае тэхнічна абсталяванае прадпрыемства па вытворчасці вырабаў з крышталю, каляровага і бескаляровага шкла з разнастайнымі відамі дэкаравання. Асартымент прадпрыемства прадстаўлены 3000 відамі вырабаў для сервіроўкі хатняга стала, кафэ, рэстаранаў, інтэр'ераў дамоў і офісаў. Прадукцыя завода экспартуецца ў Расію, Галандыю, Бельгію, Германію, Балгарыю, Грэцыю, Італію, Францыю, ЗША, Канаду, Казахстан, Літву, Латвію, Эстонію і іншыя краіны далёкага і бізкага замежжа. На прадпрыемстве занятыя 3500 чалавек.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Бярозаўка – шклозавод “Нёман”
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Бярозаўка. Рака Нёман
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Жалудок (Шчучынскі раён) - касцёл Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі, 1854 г.
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Жалудок (Шчучынскі раён) - касцёл Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі, 1854 г. Інтэр'ер
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Жалудок (Шчучынскі раён) - касцёл Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі, 1854 г. Мемарыяльная шыльда ў гонар вучонага Канстанціна Тызенгаўза
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
На ўскраіне Жалудка знаходзіцца помнік архітэктуры 19 — пач. 20 ст. — сядзіба Святаполк-Чацвярцінскіх (палац, флігель, парк, гаспадарчыя пабудовы)
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Сядзіба Святаполк-Чацвярцінскіх. Лесвіца
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Масты – падвясны мост праз Нёман (1972 г.) – самы доўгі пешаходны падвясны мост у краіне (193 м, шырыня 1,5 м), 2 апоры, канаты 36 мм
“Гарадзенскія матывы” – успамін з вандроўкі (фота). Частка 1
Нёман у Мастах

Гл. таксама:

Да вытокаў Бярэзіны, або Таямніцы Віцебшчыны. 50 здымкаў з вандроўкі
“Краснаполле маё, Краснаполле”, або Вандроўка, прысвечаная 90-годдзю Аляксея Пысіна
Аляксею Пысіну прысвячаецца (фота)
Фотарэпартаж з вандроўкі ў Ракаў і Мінск
Вандроўка “Прыдзвінскія ваколіцы”, або Чаму ў музеі Рэпіна не размаўляюць па-беларуску?
Шлях да Блакітнай крыніцы – фотарэпараж з вандроўкі
Смаргонь-2009: успамін з Дня беларускага пісьменства (фота)
Дарогамі вайны (фотарэпартаж)
Канстанцін Сіманаў і Магілёў (фота)
Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2
Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1
Па Варшаўскім шляху (фота)
Магілёў-Беразіно-Мінск. Фота
Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкі
Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкай
Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)
Фотарэпартаж з паездкі на ўсход Магілёўшчыны
Дастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)
Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаў
Падарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыя
Косава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Па прасторах Берасцейшчыны
Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)
Старажытны Мсціслаў запрашае
Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)
Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)
Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)
Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)
Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)
Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)
Фотарэпартаж з Купальскага фэсту
Купальскі фэст на Друці
Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)
Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)
Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)
Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)

17:05 29.07.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы