У панядзелак, 2 жніўня, у 18.00 у відэазале кінатэатра "Космас" адбудзецца выстава-прэзентацыя камплекта паштовак "Магілёў: з мінулага ў сучаснасць", выпушчанага магілёўскім выдавецтвам "АмеліяПрынт".  На 24 паштоўках прадстаўлены віды Магілёва пачатку XX стагоддзя, якія прыадчыняюць акенца ў гісторыю горада і дазваляюць зірнуць на яго вачыма сваіх продкаў. Паштоўкі выдадзеныя на беларускай мове. У прэзентацыі прымуць удзел магілёўскія гісторыкі, краязнаўцы, калекцыянеры. Плануецца выступ магілёўскіх бардаў. На выставе будзе арганізаваны продаж паштовак. Шчыра запрашаем магілёўцаў і гасцей горада! 23:10 28.07.2010 |