Чарговыя заняткі гуртка беларускай мовы будуць прысвечаны юбілею знакавай падзеі найноўшай беларускай гісторыі - 20-годдзю прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Паседжанне гуртка адбудзецца з удзелам вядомага магілёўскага гісторыка Ігара Пушкіна, нашага добрага сябра. …І сонца свеціць усяму сусвету, і паветра не схопіш у жменю, бо яно павевам ветру пераносіцца ў любы куток зямной кулі, і зямля ўжо не наша ўласнасць, і продкі зышлі ў нябыт, пакінуўшы нам свае шчырыя споведзі. Чаму ж мы так учапіліся за гэты кавалак цвердзі? “Даруй, мілы, пакінуты юнак, даруй мой сын… Хачу, каб некалі ты зразумеў мяне, каб дараваў свае мучэнні. Не было ў мяне выбару, сын, - Бацькаўшчына і Яе інтарэсы важней за цябе, за мяне, за нашага тату…” ( Ларыса Геніюш “Споведзь”). Пачатак а палове на сёмую. Кантактныя тэлефоны: Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61) Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39). Таццяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46)
09:26 27.07.2010 |