Магілёў знаходзіцца на другім месцы ў краіне па колькасці падпісчыкаў рэспубліканскай газеты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны "Наша слова" на трэці квартал 2010 г. На першым месцы, безумоўна, знаходзіцца сталіца: у Менску "Наша слова" выпісваюць 276 чалавек. Увогуле ж першая дзясятка гарадоў па колькасці падпісчыкаў газеты ТБМ выглядае наступным чынам: 1. Менск - 276 2. Магілёў - 46 3. Гомель - 36 4. Гародня - 34 5. Віцебск - 24 6-7. Маладзечна - 16 6-7. Наваполацк - 16 8. Пінск - 15 9-10. Баранавічы - 13 9-10. Бярэсце - 13 Паводле газеты "Наша слова" 13:05 26.07.2010 |