галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

600 год перамогі пад Грунвальдам адзначылі ў Магілёве
600 год перамогі пад Грунвальдам адзначылі ў Магілёве
Больш за сотню магілёўцаў прыйшлі ў гарадcкую Ратушу, дзе з ініцыятывы магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы і адбывалася ўрачыстая імпрэза. Арганізаваў яе аддзел ідэалагічнай працы гарвыканкама.
Удзельнічалі ва ўрачыстасці ваяры народнага рыцарскага клуба “Барысфен”, ансамбль старадаўняй музыкі «Віёла», а таксама гісторыкі.

600 год перамогі пад Грунвальдам адзначылі ў Магілёве
Віёла

600 год перамогі пад Грунвальдам адзначылі ў Магілёве
Ваяры з рыцарскага клуба “Барысфен”

600 год перамогі пад Грунвальдам адзначылі ў Магілёве
Двубой ваяроў

Распачалі свята ваяры “Барысфена”. У латах на амаль трыццаціпяціградуснай спёцы двое хлопцаў дэманстравалі сваё рыцарскае майстэрства. Двубой быў нядоўгім. Хвілінай за пятнаццаць ён скончыўся перамогай аднаго з іх. Успатнелых пераможцу і пераможанага віталі прысутныя. Кіраўнік клуба Павал Пастухоў пераможна трымаў чырвоную харугву з “Пагоняй”. Яе выткалі дзяўчаты з Таварыства беларускай мовы.
Пад гэтай харугвай з вітальнай прамовай па-беларуску выступаў і супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Аляксандр Балашэнка: “Грунвальдская бітва - адна з самых вялікіх бітваў сярэднявечча. Вынікі гэтай бітвы назаўсёды змянілі палітычную карту Еўропы. Гэта была тая бітва, якая вырашае лёс народаў”.

600 год перамогі пад Грунвальдам адзначылі ў Магілёве
Прамаўляе Аляксандр Балашэнка

Пра Грунвальдскую бітву і яе значнасць для пераможцаў і пераможаных казалі і магілёўскія гісторыкі – кандыдат гістарычных навук Васіль Варонін ды доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк.

Васіль Варонін: “Нягледзячы на перамогу войскаў Вялікага Княства літоўскага і Рэчы Паспалітай, яны не здолелі даціснуць Тэўтонскі ордэн. Спатрэбілася яшчэ шмат часу і некалькі войнаў, пакуль Ордэн канчаткова не быў падпарадкаваны Каралеўству Польскаму”.

Ігар Марзалюк: “Удзел беларусаў у бітве пад Грунвальдам доўгі час замоўчваўся. Яго вярнулі ў беларускую гісторыю не гісторыкі, а літаратары. Першым быў Уладзімір Караткевіч. Ягонае эсэ ў мсціслаўскай раёнцы распачало вяртанне Грунвальда беларусам”.

Паводле svaboda.org

23:56 22.07.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы