галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Фотафакт. У Магілёве з'явілася расцяжка, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы
Напярэдадні 15 ліпеня ў Магілёве на вуліцы Першамайскай каля драматычнага тэатра з'явілася расцяжка, прысвечаная юбілею адной з самых славутых старонак у беларускай ваеннай гісторыі - Грунвальдскай бітве.
Нагадаем, 15 ліпеня 1410 года аб'яднаныя сілы Каралеўства польскага і Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем князя Вітаўта разграмілі сілы Тэўтонскага ордэна, паклаўшы канец больш чым двухсотгадовай вайне.
Менавіта ўнёсак нашых продкаў быў вырашальным у Грунвальдскай (ці, як яе яшчэ называюць, Танэнбергскай) бітве. Дзякуючы тактыцы падманнага адступлення кавалерыя ВКЛ змагла заманіць суперніка ў пастку, дзе ён цалкам быў разбіты. Каля траціны тэўтонскай арміі палегла на полі бою, было забітае практычна ўсё кіраўніцтва Ордэна, значная колькасць рыцараў патрапіла ў палон.
Велізарны ўплыў Грунвальдская бітва аказала на фармаванне беларускай нацыі. Гісторыкі пішуць, што на бітву ішлі палачане, віцябляне, гарадзенцы, магілёўцы, а з бітвы – беларусы. У войску ВКЛ было 28 палкоў з цяперашніх беларускіх земляў, 4 з літоўскіх і 8 украінскіх палкоў. 35 з 40 харугваў ішлі пад сцягам “Пагоня”.
Рыцары-крыжакі ў гэтай бітве не толькі атрымалі адпор — іх ваенная моц была падарваная на шмат гадоў. Тэўтонцы фактычна вымушаныя былі перайсці да пасіўнай абароны, і праз 56 гадоў Ордэн спыніў сваё існаванне.


Фотафакт. У Магілёве з'явілася расцяжка, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы


Фотафакт. У Магілёве з'явілася расцяжка, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы

23:09 13.07.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы