галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Шчыра віншуем Пятра Шульгата з юбілеем!
Шчыра віншуем Пятра Шульгата з юбілеем!Сёння сябар Магілёўскага ТБМ Пятро Шульгат адзначае 50-годдзе!

Няхай Вас заўсёды акружае велікадушнасць родных і блізкіх людзей!

Няхай кожны дзень будзе напоўнены дабрынёй, падтрымкай родных і сяброў, а трывог і клопатаў стане як мага менш!

Няхай заўжды Вас саграваюць усмешкі блізкіх і пяшчота сэрцаў, якія б'юцца побач з Вамі і дзеля Вас!

Няхай на душы ў Вас будуць радасць і спакой, у працы — поспех і павага, а ў сям’і - дабрабыт і ўзаемаразуменне.

Добрага здароўя, дабрабыту, міру і згоды, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў!

Беражыце і шануйце наш неацэнны скарб – родную беларускую мову!!!

Сябры і паплечнікі

21:06 11.03.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы