галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Шаноўныя спадарыні зямлі нашай роднай, дарагія беларусачкі!
Шаноўныя спадарыні зямлі нашай роднай, дарагія беларусачкі!

Шаноўныя спадарыні зямлі нашай роднай, дарагія беларусачкі! Таварыства беларускай мовы з вялікай радасцю віншуе Вас з цудоўным святам Вясны і Прыгажосці!

Беларусачкі – найпрыгажэйшыя ў свеце.

У гэты святочны дзень нам асабліва прыемна адзначыць: Вы пяшчотныя, клапатлівыя, адданыя сваёй Бацькаўшчыне.

Зычым вам поспехаў ва ўсіх справах, цёплых сямейных адносін, дабрыні. Няхай кожную вясну для Вас расцвітаюць пралескі, кожнае лета Вас сагравае пяшчотнае сонейка, кожная восень радуе Вас багаццем і разнастайнасцю фарбаў, а ўзімку лёгкі марорзік цалуе Вам шчокі. Жыцця Вам добрага, поўнага, цікавага.

Будзьце заўсёды прыгожымі, добрымі, мілымі. Кажуць, самая магутная вада ў свеце – жаночыя слёзы. Няхай яны льюцца толькі ад радасці.

Вялікі дзякуй за Вашу душэўную цеплыню і чуласць! Няхай кожны дзень будзе напоўнены клопатам моцнай паловы, падтрымкай, а трывог стане як мага менш. Моцнага Вам здароўя, кахання і ўзаемаразумення.

Няхай увага і любоў да Вас мужчын, вашых дзетак, сваякоў, сяброў, аднадумцаў праявіцца ў шчырых віншаваннях, беларускіх вершах, каб ніхто не ўсумніўся, што матчына мова ў нашай краіне – беларуская!

Прыміце нашы шчырыя віншаванні і падарункі.


Пра што марыцца, хай і збудзецца,

Усё кепскае — хай забудзецца,

Ну, а добрае — хай вядзецца

І ўдала ў жыцці ўсё складзецца.

14:01 8.03.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы