У нядзелю, 28 лютага, у Палацы культуры вобласці адбудзецца прэзентацыя здвоенага, 11-12 нумара часопіса “ARCHE” з удзелам магілёўскіх аўтараў Васіля Аўраменкі, Аляксея Бацюкова, Віталя Еўмянькова, Ігара Марзалюка і рэдактара выдання Валера Булгакава. Пачатак імпрэзы а 14-й.
Творчы вечар пройдзе ў межах праекта Магілёўскага ТБМ і клуба “Натхненне” “Урокі беларушчыны”. Кантактныя тэлефоны:
МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61 (Алег Дзьячкоў)
48-72-09 (Ала Кускова) 18:58 24.02.2010 |