галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

21 лютага ўсе «Навіны» на Першым канале выйдуць на беларускай мове
21 лютага ўсе «Навіны» на Першым канале выйдуць на беларускай мове21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Па рашэнні кіраўніцтва Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, у гэты дзень усе выпускі «Навін» на Першым канале, а таксама выніковая праграма «У цэнтры ўвагі» выйдуць на беларускай мове.

«Гэта не проста разавая акцыя, а яшчэ адзін крок на шляху да пашырэння беларускамоўнага тэлевяшчання», — адзначыў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.

naviny.by

19:58 19.02.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы