галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

ТБМ у справах і планах
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны абвясціла аб правядзенні трэцяй агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. Яна будзе праводзіцца сумесна са згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах кампаніі “Будзьма”.

Сёлета дыктоўка арганізуецца ў тры этапы – распавядае старшыня ТБМ Алег Трусаў.

- Агульнанацыянальная дыктоўка плануецца ў тры этапы: першы этап пачынаецца ў суботу, але асноўнае - гэта нядзеля, бо 21 лютага Дзень роднай мовы. Дыктоўка адбудзецца ў Мінску, Лідзе, Слуцку, Магілёве і іншых гарадах. Другі этап - 15 сакавіка, гэта дзень прыняцця першай Канстытуцыі. І трэці - 25 сакавіка, з нагоды гадавіны ўтварэння БНР. Кожная арганізацыя выбірае сабе любы дзень., які для яе зручны.Тэкст мы зрабілі па Караткевічу, тым больш што сёлета 80 гадоў Караткевічу. Узялі яго з “Зямлі пад белымі крыламі”. Тэкст мы выставілі ў інтэрнэце

Пераможцаў дыктоўкі Таварыства беларускай мовы традыцыйна будзе адзначаць кнігамі, календарыкамі, а таксама плануе надрукаваць іх партрэты і біяграфіі ў выданні “Наша Слова”.

Сакратарыят ТБМ выступіў з заявай пад назвай “Удзел у выбарах можа дапамагчы ў распаўсюдзе беларускай мовы”, у якой заклікаў сяброў грамадскага аб'яднання, а таксама ўсіх прыхільнікаў беларушчыны актыўна прыняць удзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Алег Трусаў наступным чынам патлумачыў Радыё Рацыя патрэбу ў такой заяве.

- Любыя выбары - гэта легальная магчымасць займацца беларусізацыяй краіны. Збіраць подпісы па-беларуску, пісаць праграмы па-беларуску, патрабаваць беларусізацыі ў канкрэтных акругах. Змагайся, каб у акрузе клас беларускі адкрылі, назвы вуліцаў змянілі, шыльды змянілі на беларускія. Гэта ўнікальная магчымасць займацца беларусізацыяй за дзяржаўны кошт. Таму мы заклікаем усіх прыхільнікаў беларушчыны масава ўдзельнічаць у выбарах.

Як адзначае Алег Трусаў, галоўнае нават не перамагчы, а ўдзельнічаць у выбарах.

Радыё Рацыя


Гл. таксама:


Магілёўцы напішуць дыктоўку 21 лютага

19:01 18.02.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы