галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Загінуў магілёўскі аператар Белсату Вадзім Аршынскі
Трагедыя здарылася ў чацвер 18 лютага прыблізна а 12-й гадзіне дня, калі Вадзім Аршынскі вяртаўся дамоў з чарговых здымак.

Загінуў магілёўскі аператар Белсату Вадзім Аршынскі
Вадзім Аршынскі здымае экскурсію ў магілёўскім Парку Горкага. Жнівень 2007 г. Фота mahilou.org


На яго абваліўся казырок, што над пад’ездам дома (Першамайская, 20), дзе жыў журналіст. Казырок абваліўся ад будаўнічага друзу і снежнай наледзі.

Будаўнікі, якія вядуць рамонтныя працы сказалі, што Аршынскі памёр у лякарні. Ад камэнтароў яны адмовіліся.

Незалежны журналіст Алесь Буракоў бачыў Вадзіма Аршынскага апошнім. На ўласнай машыне ён яго падвёз да дому. Як адбылося здарэнне, спадар Буракоў не бачыў. У шпіталі хуткай дапамогі, куды ён вазіў сына нябожчыка, лекары паведамілі:

Загінуў магілёўскі аператар Белсату Вадзім Аршынскі“У яго былі пераламаныя рэбры з правага боку. Кроў пацякла ў лёгкія. Да рэанімацыі яго проста не паспелі давезці. Рэанімацыю ў машыне хуткай дапамогі нават не ўключалі. Заўтра адбудзецца ўскрыццё і будзе дакладна ўстаноўленая прычына смерці. Лекары сказалі, што перадаюць матэрыялы ў пракуратуру. Будзе распачатая, хутчэй за ўсё, крымінальная справа”.

Алеся Буракова як чалавека, які апошнім бачыў Аршынскага жывым, ужо дапыталі следчыя.

“Міліцыя збірае розныя сведчанні. Вывучае сытуацыю на пляцоўцы, каля дома, дзе загінуў Вадзім”.


Вадзіму Аршынскаму было 50 гадоў. Прафесійны аператар. Супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ, у тым ліку з тэлеканалам «Белсат». У яго засталося двое сыноў.


Паводле nn.by, svaboda.org

17:04 18.02.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы