галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Гурток беларускай мовы запрашае 17 лютага
Перспектывы забудовы горада Магілёва – тэма чарговых заняткаў гуртка беларускай мовы.

Мы шмат чаго ведаем пра гісторыю і помнікі архітэктуры Магілёва, але вельмі мала пра фарміраванне гарадскога асяроддзя ў нашы дні і перспектывы яго развіцця. Нас чакае размова з прадстаўнікамі адной з самых складаных і элітных прафесій – дойлідамі горада.

Гурток беларускай мовы запрашае 17 лютага
Новая гасцініца "Славянская" ў гістарычнай забудове Магілёва. Фота mahilou.org

Культура, палітыка, філасофія, мастацтва, духоўныя здабыткі і страты грамадства, эканамічныя і сацыяльныя запатрабаванні маюць свой уплыў на стварэнне архітэктурнага стылю сучаснай забудовы і ў сваю чаргу ўплываюць на фарміраванне свядомасці будучых пакаленняў. Дойлідства – гэта музыка ў камені, а ці заўсёды нам прыемна яе чуць?

Заняткі адбудуцца ў сераду, 17 лютага, пачатак ў 19-00.


Кантактныя тэлефоны:

Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)

Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).

Таццяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46)

11:19 15.02.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы