галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

"Бардаўскі хрысціянскі хіт" на Гуртку беларускай мовы
У сераду, 10 лютага, на чарговым пасяджэнні сяброў гуртка беларускай мовы адбудзецца прэзентацыя складанкі бардаўскіх спеваў “Бардаўскі Хрысціянскі хіт” - пятага дыска з серыі “Беларускі Хрысціянскі хіт”. Удзел у вечарыне возьме вядомы грамадскі дезяч і пісьменнік Павел Севярынец.

Асаблівасцю гэтай складанкі пад назвай "Бардаўскі хрысціянскі хіт" стала тое, што апроч спеваў уласна хрысціянскі аўтараў у яго ўвайшлі песні-развагі вядомых беларускіх бардаў пра пошукі сэнсу жыцця і шляху, які прыводзіць іх да Бога.

Сярод традыцыйных удзельнікаў праекта “Беларускі Хрысціянскі хіт” у бардаўскі хіт увайшлі творы бардаў Андрэя Мельнікава, Алесі Унукоўскай, Інэсы Леаданскай, а таксама Маргарыты Тарасавай, Марыі Скуратовіч, Марыі Новікавай, Алеся Наркевіча. Сярод аўтараў, чые спевы ўпершыню ўвайшлі ў складанку серыі БХХ, такія класікі беларускай бардаўскай песні як Алесь Камоцкі, Эдуард Акулін, Кася Камоцкая а таксама вядомыя аўтары-выканаўцы Андрэй Плясанаў, Таццяна Беланогая, Андрэй Бананаў.

Традыцыйна дыск пачынаецца спевам "Магутны Божа", які ў бардаўскім варыянце цудоўна прагучаў у супольным музычным праекце "Я нарадзіўся тут". А вось замест заключнага спева "Ойча Наш" гэтым разам вершаваная малітва Рыгора Барадуліна з праекта Алеся Камоцкага "Псальмы", якую чытае сам аўтар.

Праект "Беларускі Хрысціянскі Хіт", ідэя якога належыць вядомаму грамадскаму дзеячу Паўлу Севярынцу, мае на мэце беларусізацыю хрысціянскіх асяродкаў у Беларусі і папулярызацыю хрысціянскіх каштоўнасцяў у беларускім грамадстве. У гэтай музычнай серыі ўжо выйшлі дыскі “Беларускі Хрысціянскі хіт”, “Беларускі Хрысціянскі хіт-2”, “Хрыстос нарадзіўся”, "Хрыстос Уваскрос", плануецца выдаць таксама “Беларускі Хрысціянскі Рок”,"Беларускі Хіт Пілігрыма”, “Беларускі Літургічны Спеў”.

Шчыра запрашаем на сустрэчу ўсіх неабыякавых да беларушчыны!

Пачатак імпрэзы а 19-й.

Кантактныя тэлефоны:

Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)

17:52 9.02.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы