У Магілёве рэгіянальны выпуск тэленавінаў ад сёньня пачаў выходзіць па-беларуску. Ад 2006 году беларускай мовы ў эфіры тут не было. “Мы даўно хацелі перайсьці на беларускую мову, аднак былі з гэтым пэўныя цяжкасьці. Цяпер пачаўся новы тэлевізійны сэзон, мы вярнуліся да беларускай мовы. Яшчэ, акрамя выпуску навінаў, будзе выходзіць пара рубрык у ранішнім эфіры”, — паведаміла супрацоўніца кампаніі. Нагадаем, што ў жніўні афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзілі весткі пра намеры Магілёўскага аблвыканкаму ўтварыць адмысловую камісію, якая павінна распрацаваць праграму паэтапнага вяртаньня мовы ў публічнае жыцьцё. Так распарадзіўся, паводле іх, старшыня ўладнай вэртыкалі Пётар Руднік. Кіраўнік управы ідэалягічнай працы аблвыканкаму Валер Ільянкоў тады ж, у жніўні, выказаў незадавальненьне тым, што дзяржаўныя СМІ не падаюць інфармацыі па-беларуску. Менавіта з гэтай праблемы, паведаміў ён, пачнецца праца дзеля вяртаньня мовы ў публічнае жыцьцё. Паводле Радыё СвабодаГл. таксама:А.Трусаў: “Для беларусізацыі дастаткова аднаго званка”Вэртыкалі спатрэбілася беларуская моваУ Магiлёве iнiцыююць Год роднай мовы 17:56 19.10.2009 |