Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” ў нядзелю, 23 жніўня, зладзіла аднадзённую вандроўку па Магілёве і ваколіцах, удзельнікамі якой сталі больш за 30 магілёўцаў. Фотарэпартаж з вандроўкі, прысвечанай 65-годдзю вызвалення Беларусі. У гэтым падарожжы, якое адбылося акурат у дзень 70-й гадавіны падпісання сумна вядомага пакта Молатава-Рыбентропа, мы наведалі мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, помнік батальёну міліцыі ля вёскі Гаі, помнік нямецкім жаўнерам і мемарыял “Зямлянка”, мемарыял на месцы Лупалаўскага лагера смерці і магілу нашага славутага земляка, паэта-франтавіка Аляксея Пысіна.

капліцаБуйніцкае поле. Сёння тут велічны мемарыял, прысвечаны адной з самых гераічных старонак Вялікай Айчыннай вайны, калі ў ліпені 1941 года магутную фашысцкую машыну, якая рухалася на ўсход амаль без перашкод, абаронцы Магілёва здолелі затрымаць на 23 дні. Толькі за 10 дзён баёў, па дадзеных штаба 172-ой дывізіі, было адбіта 27 варожых атак, падбіта і спалена 179 танкаў і бронетранспарцёраў, захоплена 2 танкі, 12 мінамётаў, 25 кулямётаў, узята ў палон 600 і знішчана не менш за 4 тысячы салдат і афіцэраў ворага.
На месцы колішніх баёў пастаўлены помнік у гонар воінаў 388-га стралковага палка і апалчэнцаў горада, узведзена капліца, створаны музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам, закладзена некалькі алей, ёсць возера Слёз…

маятнік ФукоА яшчэ 13-14 ліпеня 1941 г. на Буйніцкім полі, якое стала месцам жорсткіх баёў савецкіх воінаў 172-й стралковай дывізіі і магілёўскіх апалчэнцаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, знаходзіўся карэспандэнт газеты «Известия» Канстанцін Сіманаў, які пазней адлюстраваў гэтыя падзеі ў рамане “Жывыя і мёртвыя”.
“Я не быў салдатам, быў усяго толькі карэспандэнтам, аднак у мяне ёсць кавалачак зямлі, які мне ў век не забыць, — поле пад Магілёвам”, - сказаў К. Сіманаў.

мемарыяльны камень К. СіманавуПісьменнік не пажадаў расстацца з памятнымі месцамі і наказаў развеяць яго прах над Буйніцкім полем. На ўшанаванне памяці К. Сіманава тут пастаўлены мемарыльны камень. Лёс пісьменніка цяпер навек звязаны з Буйніцкім полем.
Наступным пунктам вандроўкі стала наведванне мемарыяла на месцы Лупалаўскага лагера смерці. У гэтым лагеры з першых дзён акупацыі знаходзілася каля 70 тысяч чалавек, а да пачатку 1942 г. тут загінула да 40 тыс. ваеннапалонных. Пасля вызвалення Магілёва на лагерных могілках знайшлі ліст фанеры з надпісам: “Тут пахавана каля 78 тыс. савецкіх ваеннапалонных”.

удзельнікі вандроўкіСёння мемарыял выглядае даволі дагледжаным, але чамусьці ён… зачынены, і каб трапіць туды, трэба было пралезці паміж прутамі рашоткі. Апошняе аказалася пад сілу толькі самым худым удзельнікам вандроўкі, якіх астатнія назвалі “вязнямі канцлагеру”.
Там, дзе пачынаецца шаша на Чавусы, знаходзіцца мемарыяльны комплекс “Зямлянка”. Тут з 25 чэрвеня 1941 г. знаходзіўся штаб Заходняга фронту, які распрацаваў план абароны горада і Дняпроўскага рубяжа. Мемарыял выглядае прыстойна, хаця даволі сціпла.

мемарыял на месцы Лупалаўскага лагера смерціНедалёка адтуль, на стромкім левым беразе Дняпра знаходзіцца пахаванне нямецкіх жаўнераў, пра існаванне якога, напэўна, ведае мала хто з магілёўцаў. Як сведчыць надпіс на помніку (па-нямецку і па-беларуску), на гэтых могілках пахавана больш за 200 нямецкіх салдат, якія памерлі ў шпіталі ў Халмах у 1945-48 гг. Кажуць, раней тут былі надмагільныя пліты, але пазней на сродкі немцаў зрабілі адзін сціплы помнік і ўзвялі побач каплічку.
Могілкі даглядаюцца, хаця надпіс на помніку ўжо ледзь чытэльны, а каплічка пачынае разбурацца…

мемарыял "Зямлянка"Затое вельмі прыгожым з’яўляецца мемарыял на паўночнай ускраіне Магілёва, каля вёскі Гаі. Тут з 12 па 18 ліпеня трымаў аброну батальён міліцыі пад кіраўніцтвам капітана Канстанціна Уладзімірава. Пасля жорсткіх баёў з 250 байцоў батальёна жывымі засталіся толькі 19…
Напрыканцы вандроўкі сябры Магілёўскага ТБМ наведалі Польскія могілкі на вуліцы Лазарэнкі, дзе ўсклалі кветкі на магілу паэта-франтавіка Аляксея Пысіна. На вялікі жаль, нават на помніку выдатнейшага паэта, ваенную лірыку якога можна параўнаць з прозай пра вайну Васіля Быкава, зроблена недарэчная памылка: слова прэміі напісана праз е… Значыць, так мы цэнім і шануем сваю спадчыну, сваё нацыянальнае багацце…

помнік нямецкім жаўнерамПасля наведвання могілак мы агледзелі вельмі прыгожы помнік дзецям – ахвярам вайны, усталяваны зусім нядаўна. На жаль, і тут не знайшлося месца беларускай мове…

мемарыял ля вёскі ГаіЗастаецца дадаць, што, акрамя наведвання мясцін, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, удзельнікі вандроўкі пачулі шмат цікавай інфармацыі пра ўдзельніцаў гераічнай абароны і вызвалення горада, імёнамі якіх у Магілёве названы вуліцы: І. В. Болдзіна, М. Ц. Раманава, Дз. С. Маўчанскага, І. Ц. Грышына, І. С. Лазарэнку, В. В. Фаціна, С. Ф. Куцепава.

помнік дзецям - ахвярам вайныСамы чынны ўдзел у вандроўцы прынялі ветэраны: магілёўскі пісьменнік і журналіст Віктар Іванавіч Арцем’еў і палкоўнік у адстаўцы Мікалай Іванавіч Падшываленка.
Юрась Каласоўскі
Гл. таксама:Канстанцін Сіманаў і Магілёў (фота)Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2 “Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1Па Варшаўскім шляху (фота)Магілёў-Беразіно-Мінск. ФотаБарысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкіМагілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайАдзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Фотарэпартаж з паездкі на ўсход МагілёўшчыныДастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаўПадарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціВандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)