|
| Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2 |
|
Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 9 жніўня 2009 г. арганізавала краязнаўчае падарожжа па маршруце Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк, удзельнікамі якога сталі каля 40 магілёўцаў.
 Круглянскі музей
Прапануем вашай увазе другую частку фотасправаздачы з вандроўкі, у якой прадстаўлены фотаздымкі з Круглага і Друцка. Назва райцэнтра, які ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1524 г., паходзіць ад размяшчэння мястэчка ў крузе рэчак Друць, Сітня і Гнілка. Тут мы наведалі краязнаўчы музей, дзе азнаёміліся з гісторыяй Кругляншчыны ад старажытнасці да часоў Вялікай Айчыннай вайны (экспазіцыя, прысвечаная другой палове 20-га ст. і сучаснасці, чамусьці адсутнічае ў цеснаватым будынку музея). Найбольш цікавымі мне падаліся раздзелы этнаграфіі і прыроды, а таксама экспазіцыя, прысвечаная генералу М. Р. Чарняеву. Цікава было азнаёміцца з рэпрадукцыямі карцін вядомага рускага мастака-перасоўніка Мікалая Неўрава, які апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Лыскаўшчына паблізу Круглага, дзе і пахаваны. 
Таксама ў мястэчку мы зрабілі шпацыр па парку, у якім пабачылі помнікі афганцам і падпольшчыкам. 
А вось перад заездам у Друцк літаральна на мяжы Магілёўшчыны і Віцебшчыны мы спыніліся ля рэчкі Крывая, на беразе якой агледзелі занядбаны будынак вадзянога млына. 
У самім старажытным Друцку найбольш, відавочна, уражваюць гарадзішча і прыгажосць мясцовых краявідаў. У 2001 годзе з нагоды 1000-годдзя Друцка тут адбыўся маштабны рыцарскі фэст і шэраг святочных імпрэзаў, але з тых часоў, на жаль, славуты калісьці Друцк ізноў апынуўся ў самоце. 
І менавіта друцкае гарадзішча мы палічылі найлепшым месцам для таго, каб ушанаваць памяць актыўнага сябра ТБМ і проста цудоўнага і светлага чалавека Лявона Драздова, памяці якога і было прысвечана гэтае падарожжа. Гучалі словы памяці, удзячнасці, і гучала… скрыпка, што стала прыемнай нечаканасцю для многіх удзельнікаў вандроўкі. 
А яшчэ ў Друцку, які цяпер стаў аграгарадком, варта падысці да царквы Раства Багародзіцы і падзівіцца на кветнікі ля школкі. У бліжэйшых планах Магілёўскага ТБМ – вандроўка 6 верасня на Дзень беларускага пісьменства ў Смаргонь. Сачыце за анонсамі на сайце! Юрась Каласоўскі
Гл. таксама:Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2 “Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1Па Варшаўскім шляху (фота)Магілёў-Беразіно-Мінск. ФотаБарысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкіМагілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайАдзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Фотарэпартаж з паездкі на ўсход МагілёўшчыныДастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаўПадарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціВандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4) Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1) 15:00 15.08.2009 |
| |
|
|
|